Першыя выбаршчыкі на ўчастках


Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў пачалося ў Беларусі 18 сакавіка.

Белая-Русь
Ужо з раніцы ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчых участках горада Ельска пачалі з’яўляцца некоторыя выбаршчыкі, тыя, хто па асабістых прычынах не змогуць прыйсці прагаласаваць 23 сакавіка. Трэба адзначыць, што прагаласаваць датэрмінова змог любы жадаючы выбаршчык, тлумачыць прычыны, з-за якіх няма магчымасці выканаць свой грамадзянскі абавязак у асноўны дзень, не патрэбна.

DSC_0152
Сярод першых выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання № 1, які размешчаны ў памяшканні гарадскога Дома культуры «Колас», была маладая дзяўчына Надзея Шчарбакова. Ёй нядаўна споўнілася 18 гадоў. Надзея ўпершыню прымае ўдзел у выбарах. 18 сакавіка дзяўчына ў якасці выбаршчыка выканала свой грамадзянскі абавязак – аддала свой голас за прыстойнага і прафесійнага чалавека. Менавіта выбраны ёю кандыдат у дэпутаты, на думку Надзеі Шчарбаковай, імкнецца працаваць і дапамагаць людзям.
У гэты дзень Надзея Шчарбакова прымала віншаванні як ад членаў выбарчай камісіі, так і ад раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь». Сувенір з лагатыпамі «Белая Русь» уручыла дзяўчыне Наталля Цішкова, старшыня грамадскага аб’яднання.
У першы дзень датэрміновага галасавання выканаў свой грамадзянскі абавязак і васямнаццацігадовы юнак Станіслаў Лонскі. Ён прыйшоў на выбарчы ўчастак № 2, што размешчаны па вуліцы 9 Мая, у памяшканні раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, з інтарэсам вывучаў праграмы кандыдатаў у дэпутаты. Вызначыўшыся з выбарам, юнак апусціў бюлетэнь у урну для галасавання.
Станіслава павіншавалі са знакавай падзеяй члены выбарчай камісіі і прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «БРСМ». Ірына Шаўчук, першы сакратар РА ГА «БРСМ», уручыла Станіславу Лонскаму (на здымку) каштоўныя сувеніры.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *