Сучаснае жыллё чакаюць працаўнікі вёскі

Предприятия

Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, будаўнікі раёна працягваюць узводзіць новыя дамы і сельскагаспадарчыя комплексы.

На вачах у ельчан амаль што у цэнтры города Ельска (каля помніка «Ахвярам XX стагоддзя») будуюцца тры дома для рабочых сельскагаспадарчага прадпрыемства КСУП «Ельск». Акрамя гэтага, будаўнікі ПМК-96 шчыруюць у мікрараёне 50 год СССР, завяршаючы будаўніцтва 40-кватэрнага шматпавярховага жыллёва-будаўнічага кааператыва № 18. Плануецца, што гэты дом будзе здадзены пад ключ у маі бягучага года.

DSC_8235
«Мы займаемся не толькі ўзвядзеннем жылых дамоў, але і будуем малочнатаварныя фермы. Так, зараз у завяршаючай стадыі знаходзяцца работы па будаўніцтву МТФ на 600 галоў буйной рагатай жывёлы ў вёсцы Дабрынь і МТФ на 400 галоў ў вёсцы Дуброва», – адзначыў кіраўнік Ельскай ПМК-96 Пятро Яцка.
Падзяліўся дырэктар ПМК-96 і планамі будаўніцтва на бліжэйшы час. «Рыхтуюцца дакументы на будаўніцтва ў гэтым годзе 5 жылых дамоў у вёсцы Валаўск і 5 дамоў у аграгарадку Дабрынь. Акрамя таго, плануецца ўзвядзенне аднаго васьмікватэрнага дома ў аграгарадку Зашыр’е», – расказаў Пятро Піліпавіч.
Новае сучаснае жыллё чакаюць працаўнікі вёскі. І яно ўзводзіцца ў Ельскім раёне.

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *