«Не змізарнела зямля ельская талентамі!»


У час інтэрнэту, тэлебачання і FM-радыё, калі на ўсіх абвальваецца лавіна інфармацыі, часам ілжывай і непатрэбнай, хтосьці яшчэ хоча, не спяшаючыся, паспрабаваць разабрацца ў вечных пытаннях быцця: хто мы і навошта жывём. Усё гэта было ў спектаклях, музычных пастноўках, прадстаўленых на аглядзе-конкурсе тэатральных калектываў Гомельшчыны, якія носяць ганаровае званне народны аматарскі калектыў» .

DSCF3248

13 красавіка ў г. Гомелі адбылося фінальнае мерапрыемства, на якім былі падведзены вынікі, прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў і пераможцаў. Аб конкурснай праграме распавяла рэжысёр народнага тэатра ельскага гарадскога дома культуры «Колас » Алена Сафонава:

— У свяце тэатральнага мастацтва прынялі ўдзел 15 народных аматарскіх тэатраў дзяржаўных устаноў культуры, у тым ліку народны тэатр ДУК Ельскі гарадскі дом культуры Колас і народны аматарскі тэатр мініяцюр ДУКЗашырскі культурнаспартыўны цэнтр».Творчыя работы ацэньвала журы, у склад якога ўваходзілі прафесійныя рэжысёры-пастаноўшчыкі і акцёры тэатра і кіно: Багдан Арлоўскі, Сяргей Пазняк, Аляксей Бычкоў. Амаль усе калектывы прадэманстравалі даволі высокі ўзровень рэжысуры, выканальніцкага майстэрства і сцэнаграфіі. Акцёр тэатра і кіно Аляксей Бычкоў высока ацаніў выступленне маладых акцёраў нашага тэатра, якія на фестываль прадставілі спектакль па песе Ірыны Танунінай Я ўсіх вас люблю. Таксама тэатральны крытык адзначыў артыстаў з аграгарадка Зашыре, якія працуюць у жанры народнага гумару, захоўваюць і развіваюць традыцыі вулічнага гумару.

Яшчэ больш прыемным сюрпрызам стала ўзнагароджанне народнага аматарскага тэатра ельскага гарадскога дома культурыКоласдыпломам у намінацыі «За лепшае ўвасабленне твораў замежнай драматургіі». Былі таксама ўзнагароджаны граматамі “За актыўную прапаганду тэатральнага мастацтва” і нашы артысты: Яна Семяненка, КрысцінаМайстрэнка, Аліна Якушава, Крысціна Субоціна, Алеся Гайдук, Аліна Бяляк.Юмарыстычная тэатралізаваная праграма “Баўбацень” (рэжысёр Алена Высоцкая), якую прадставілі артысты з аграгарадка Зашыр’е, адзначана дыпломам “За лепшую сцэнаграфію”. А удзельнікі тэатральнага калектыва Яўгенія Шадрына, Сяргей Торчык, Наталля Турчына і Алена Грыбоўская узнагароджаны граматамі.

Спадзяёмся, што ў артыстаў тэатраў, таксама ва ўсіх, хто мае дачыненне да сцэнічнага мастацтва Ельшчыны, многа творчых планаў, ідэй і задумак, каб радаваць гледачоў.

Васіль Сакула

Фота аўтара

 



1 комментарий по теме “«Не змізарнела зямля ельская талентамі!»

  1. Что-то ни одной театральной постановке в ГДК не видел. Пустой пиар, не более того. Театр должны знать и смотреть зрители, а то ????

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *