За перамогу змагаліся да апошняга

Спорт

Напярэдадні Дня Перамогі на базе Дабрынскай сярэдняй школы прайшла ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», прысвечаная памяці нашых дзядоў і прадзедаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але адстаялі мір і свабоду на нашай зямлі.
У ваенна-спартыўных спаборніцтвах удзел прынялі каманды з Дабрынскай СШ, ГалоўчыцкаБудзянскага дзіцячага сада–базавай школы, сярэдняй школы № 1 г. Ельска, сярэдняй школы № 2 г. Ельска, Санюкоўскай СШ, Роза-Люксембургскага ясляў-сада – сярэдняй школы. Удзельнікаў гульні-спаборніцтваў павіталі і выказалі словы-пажаданні ваенны камісар Ельскага райваенкамата Юрый Яначкін і дырэктар Дабрынскай СШ Аляксандр Пазняк.

DSC06215
Атрымаўшы пакеты з заданнямі, каманды прыступілі да гульні. Для перамогі атрадам неабходна было хутка прайсці дзесяць выпрабаванняў («Рота, пад’ём», «Песня, гатовая да бою» , «Разведчыкі», «Салдацкі абед», «Асілак», «Міннае поле», «Шпіталь», «Артылерысты», «Арсенал ведаў», «Трапны стралок»), праявіць не толькі згуртаванасць, сілу, спрыт і аператыўнасць, але і прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці.

DSC06251
За ходам ваенна-спартыўнай гульні пільна сачыла судзейская калегія, якая складалася з педагогаў, прадстаўнікоў органаў прыгранічнай службы і медыцыны.
Пасля праходжання камандамі ўсіх этапаў у «штабе» былі падведзены вынікі. Пераможцам ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца» стала каманда «Добрыя моладцы» (11 клас Дабрынскай СШ), 2-е месца заваявала каманда «Адважны» (9 клас Дабрынскай СШ) , 3-е месца заняла каманда «Маладая гвардыя» (сярэдняя школа № 1 г. Ельска).
Усе каманды былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Настасся СЕМЯНЕНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *