Лета. Час падлетку зарабіць


Зарабіць грошай – рэальна кожнаму, каму споўнілася 14 гадоў, хто атрымаў пашпарт, расказалі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

DSC_4363
Вядома, што дзецям яшчэ трэба мець і вялікае жаданне працаваць, дадаюць настаўнікі школ раёна. А такіх ужо знайшлося пяцьдзясят чалавек. Другасная занятасць арганізавана ў СШ № 1, СШ № 2 горада Ельска, Зашырскай, Качышчанскай сярэдніх школах. Сёлета на закупку матэрыялаў выдзелена крыху больш за дваццаць мільёнаў рублёў.
– З сярэдзіны месяца ў нашай школе прыступілі да працы 18 дзяўчат (гэта 7 вучняў з гімназіі і 11 – з СШ № 1), якія шыюць пасцельную бялізну, – расказала дырэктар СШ № 1 Зоя Дражына. – Працаўладкавалі дзяцей па ўсіх правілах, ім нават выпісалі працоўныя кніжкі.
Згодна з заканадаўствам, падлеткам устаноўлены скарочаны працоўны дзень: дзеці 14 – 15 гадоў працуюць па 23 гадзіны на тыдзень.
Падлеткі могуць працаўладкавацца ў летні час на зерняток, пры сельгаспрадпрыемствах, а студэнты могуць паспрабаваць зарабіць грошай на Ельскім кансервавым заводзе.

Настасся Семяненка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *