На зашырскіх прасторах

Сельское хозяйство

КСУП «Саўгас «Камуніст» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Ельскага раёна, пасяўная плошча якога налічвае больш за пяць тысяч гектараў.

Изображение-009
Толькі ў гэтым годзе збожжавыя і зернебабовыя займаюць у гаспадарцы больш чым дзве тысячы гектараў, кукурузай на зерне занята 550 га, пад кукурузу на сілас і зялёны корм адведзена 1315 га, а плюс яшчэ соя, сланечнік, бульба і гародніна.
У КСУП «Саўгас «Камуніст» асаблівая ўвага надаецца малочнай жывёлагадоўлі. Стараннямі жывёлаводаў пагалоўе буйной рагатай жывёлы з кожным годам расце, адпаведна расце якасць і колькасць кармоў. Таму першы ўкос траў, можна сказаць, – галоўны, асноўны этап нарыхтоўкі сена і сенажу. А нарыхтаваць кармоў трэба нямала: 1800 т сена, 10000 т сенажу, 25000 т сіласу, а пры добрым раскладзе яшчэ сабраць і 6200 т збожжа.
У гэтым сезоне па нарыхтоўцы сенажнай масы ў КСУП «Саўгас «Камуніст» лепшыя паказчыкі ў раёне. У дзень на сельгаспрадпрыемстве закладваюць у ямы і траншэі каля 180 тон.
Касьбу травы на багатых і ўраджайных лугах у гаспадарцы сёлета вядуць вопытныя механізатары. З першых дзён на нарыхтоўцы зялёнай масы заняты Віктар Цяслюк, які працуе на кормаўборачным комплексе ГК-6 «Палессе». Ён у гэтай справе адзін з лепшых у раёне, нарыхтаваў каля 5000 тон пажыўнага корму. На перавозцы зялёнай масы лідзіруюць (і пры гэтым не толькі сярод механізатараў сельгаспрадпрыемства) Міхаіл Яцко на МТЗ 2022 (больш за 2000 т) і Мікалай Ігнаценка на МТЗ 1221 (больш за 1100 т). На адвозцы сенажнай масы лепшым па праву лічыцца Уладзімір Юхневіч, які на МТЗ 1221 перавёз больш за 800 тон сенажу.
Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Алега Лук’янава, у гэтую пару самае галоўнае – гэта зладжанасць у працы і няўхільнае выкананне ўсіх тэхналагічных працэсаў. Ну і, вядома, каб надвор’е не падвяло.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *