Зялёны гарошак апрацоўваюць па новай тэхналогіі

Предприятия

Поўным ходам на Ельшчыне ідзе ўборка зялёнага гарошку. Яшчэ напрыканцы мінулага тыдня камбайнеры Ельскага кансервавага завода пачалі ўбіраць яго на палях сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ельскае Палессе».

DSC_4461
З раніцы і да позняга вечара шчыруюць на полі камбайнеры Юрый Капач і Аляксандр Меркель.
«Мы стараемся як мага хутчэй сабраць ураджай гарошку. І тут на ўліку не толькі кожны дзень, але і гадзіны. Сёлета нам неабходна сабраць ураджай зялёнага гароху ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Ельскае Палессе» на плошчы 50 га і ў КСУП «Дабрынь» на плошчы каля 100 га», – расказаў Юрый Капач (на здымку).
Гарошак неабходна ўбраць своечасова, каб ён не пераспеў і быў высокай якасці.
Сабраны гарох трапляе на перапрацоўку на Ельскі кансервавы завод. Як паведаміў дырэктар завода Яўген Папок, зараз зялёны гарошак апрацоўваюць на новай лініі, якая не так даўно прайшла тэсціраванне, па новай тэхналогіі. Гатовая прадукцыя выходзіць цяпер і ў новай тары, выкарыстоўваючы 0,45-літровыя слоікі з крышкамі twist-off. Работнікі кансервавага завода з адказнасцю падыходзяць да вытворчага працэсу, працуюць у дзве змены, удакладніў Яўген Папок.
Дарэчы, зялёны гарошак Ельскага кансервавага завода вельмі смачны. Ён запатрабаваны спажыўцамі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *