Чары купальскай ночы


У Купальскую ноч, з 5 на 6 ліпеня, у гарадскім скверы раённага цэнтра прайшло традыцыйнае народнае свята, прысвечанае Дню Івана Купалы. Ужо з вечара сюды збіраліся людзі, каб весела і цікава правесці час з сям’ёй і сябрамі.

Работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама рыхтаваліся да гэтага свята так, каб зберагчы народныя традыцыі і звычаі і зацікавіць патрабавальную публіку.

P7050089P7050106

 Ельчане і госці горада ў гэту ноч сталі ўдзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення «Ноч… Купалле… і тры жаданні». У гэты вечар многія паспрабавалі свае сілы ў  конкурсах і забаўляльна-гульнёвай праграме «Купальскае кола», якая суправаджалася вясёлымі танцамі, спартыўнымі спаборніцтвамі і бодзі-артам. На працягу святочнага вечара і ночы працавалі атракцыёны і гандлёвыя павільёны, дзе жадаючыя змаглі набыць сабе розныя сувеніры і паласавацца смачна прыгатаванымі стравамі.

Самыя смелыя ўдзельнікі свята спрабавалі адшукаць чароўную папараць-кветку. Ну а дзяўчаты імкнуліся ў гэты незвычайны вечар адшукаць свайго суджанага ці даведацца пра будучы лёс, пускаючы вянкі ў возера… Потым самых актыўных чакала дыскатэка.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *