Добрыя навіны «Музычнага экспрэса»


У чарговы раз праходзіў нядаўна ў Рэчыцы Х абласны адкрыты фестываль творчасці сярод дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Музычны экспрэс», які выявіў таленты і нашай Ельшчыны.

DSCN1516
Імі сталі Таццяна Жыльская, выхаванка аддзялення дзённага знаходжання для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі Ельскага тэрытарыяльнага цэнтра, і кіраўнік гуртка Таццяна Шабета, якія паспяхова выступілі ў намінацыі «Харэаграфія». Дзяўчаты прадставілі на суд журы і гледачоў харэаграфічную кампазіцыю «Танец джэнтльменаў», якая атрымала належную ацэнку – Дыплом II ступені. Улічваючы тое, што на мерапрыемства былі запрошаны дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі да 35 гадоў з 26 цэнтраў Гомельскай вобласці, другое месца нашых канкурсантаў – гэта бліскучы вынік.
Так трымаць!

Жанна Дзянісава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *