Падзяліся ўсмешкаю сваёй


Практычна кожны дзень мы бываем у крамах, нешта купляем, маем зносіны з прадаўцамі. Ад іх узроўню абслугоўвання, настрою у нейкай ступені залежыць наш унутраны камфорт. Калі прадавец – сама ветлівасць, то пакідаеш магазін з выключна добрым настроем. Менавіта пра такога шчырага працаўніка адной з крам нашага горада – Ларысу Бараноўскую хочацца расказаць.

DSC_4623
Ларыса Мікалаеўна – прадавец з вялікім стажам: у сістэме таргоўлі яна працуе з 1982 года. Спачатку шчыравала за прылаўкам у вёсках Палаўкі, Княжабор’е, Дабрынь, і вось ужо амаль сем гадоў яна працуе загадчыцай крамы № 5 «Родны кут» г. Ельска, што на базарнай плошчы – даволі ажыўлёным гандлёвым аб’екце горада. Абрала Ларыса Мікалаеўна такую прафесію нездарма. Па натуры камунікабельнай, добразычлівай жанчыне заўсёды хацелася мець зносіны з людзьмі, прыносіць карысць, вось і вырашыла стаць прадаўцом. «Спачатку было складана, – распавядае Ларыса Мікалаеўна, – а цяпер я ўжо ведаю, як знайсці падыход да самага патрабавальнага пакупніка. Люблю сваю працу, люблю пакупнікоў. Усе мы розныя, але ведаю, што словы падтрымкі або ўсмешка прыемныя для ўсіх».
Дарэчы, у гэтым годзе, напярэдадні прафесіянальнага свята – Дня кааперацыі, Ларыса Мікалаеўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Ельскага раённага выканаўчага камітэта.

Жанна Дзянісава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *