Цяжкі сноп новага ўраджаю

Сельское хозяйство

Аднымі з першых уборачную кампанію ў раёне пачалі ў КСУП «Скараднянскі». Нягледзячы на засушлівую з замаразкамі вясну і даволі вільготны пачатак лета, у сельгаспрадпрыемстве планавалі сабраць валавы збор збожжа не меншы, чым у мінулым годзе. Азімы рапс ужо сабраны, і знаходзіцца на пераапрацоўцы. Ураджайнасць у гаспадарцы гэтай алейнай культуры склала 24 ц/га, што з’яўляецца лепшым намалотам гэтага насення ў Ельскім раёне.

DSC_9153DSC06761
– Людзі на жніве працавалі вельмі добрасумленна, – кажа Васіль Касенка, кіраўнік сельгаспрадпрыемства. – У гэтую гарачую пару камбайнерам, занятым на ўборцы збожжавых, папрацаваць прыйшлося вельмі добра, бо прыбраць ва ўборачную нам трэба было немалы клін. У гэтым годзе засеяна паляводамі было 100 га ячменю, 1055 га – азімага трыцiкале, 545 га – жыта, проса – 10 га, 100 га аўса, 20 га – грэчкі, 100 га зернебабовых сумесяў. Падчас пасяўной выкарыстоўвалі ў асноўным насенне ўласнай вытворчасці, а таксама закуплялі насенне з элітных гаспадарак Гомельскай вобласці, якія павінны даць добрую аддачу. На палях прадпрыемства працавала амаль дваццаць адзінак тэхнікі, з іх 8 збожжаўборачных камбайнаў. Каб хутчэй прыбраць збожжа прасілі дапамогі ў суседніх гаспадарках. Хлебаробы КСУП «Саўгас «Камуніст» і ДП «Падгалле» працавалі на нашых палетках, за што хочацца выказаць ім падзяку. Увогуле, людзям, якiя былі заняты на ўборцы, трэба аддаць належнае, бо працавалі ў няпростых умовах. Гэта камбайнеры Мікалай Ляўкоўскі і Андрэй Засінец, Міхаіл Бяляк, Раман Кашэль і Арцём Шур, Віктар Яцухна і Эдуард Чабану, Максім Матыгін і Віталь Цалка, Юрый Яцухна, Максім Бардашэвіч і Яўген Казёл, Максім Яцухна і Уладзімір Ляўкоўскі. Зерне ад камбайнаў адвозілі Аляксей Ляўкоўскі, Яўген Крывенькі, Міхаіл Хамутоўскі, Іван Кашэль, Рыгор Бяляк.
– Чакалі сабраць больш важкі ўраджай зерневых культур, – шкадуе аграном Юлія Шчыпіла. – І гэта пры тым, што комплекс ахоўных мерапрыемстваў, падкормак і іншых агратэхнічных мер быў выкананы ў тым жа аб’ёме, што і ў папярэднім годзе. Пасеялі нават больш, аднак частка пасеваў загінула ад замаразкаў і багатага ўвільгатнення. Тыя ўчасткі, што засталіся, на жаль, аказаліся не такімі шчодрымі на ўраджай, як хацелася б. Але ўраджайнасць усё роўна нас радуе. Разлічвалі на кукурузу, але і тут без страт таксама не абыдзецца – «каралева палёў» на некаторых участках апынулася не менш бездапаможнай перад тварам засухі, чым і зерневыя культуры.

водитель-тысячник-Алексей-ЛевковскийЮрий-Яцухно
У КСУП «Скараднянскі» уборка ўжо завершана, сярэдняя ўраджайнасць склала 31 ц / га. За дзень хлебаробы намалочвалі каля 300 тон збожжа, у засекі завезена больш за 5000 тон. Гэта ўборачная кампанія супала з другім укосам траў, што наклала адбітак на графікі выканання пэўных работ, размеркавання тэхнікі. У любой галіне з’яўляюцца бягучыя праблемы, з якімі работнікі гаспадаркі добра спраўляюцца.

Повар-КСУП-Скороднянский-Абдулаева
Добрай дапамогай у гэтую гарачую ўборачную пару з’яўляецца смачны, духмяны і каларыйны абед. Рыхтуецца ежа для працаўнікоў сельгаспрадпрыемства ва ўтульным, адрамантаваным памяшканні сталовай, у якой маецца ўсё абсталяванне. Важны фактар харчблока – танны кошт на прыгатаваную ежу для работнікаў. Загадвае смачнай гаспадаркай Людміла Абдулаева, якая ўжо не першы год працуе ў гарачым цэху. «Жаркое па-хатняму», дранікі, калдуны, боршч – гэта няпоўны спіс улюбёных страў работнікаў гаспадаркі, якімі песціць працаўнікоў вёскі Людміла Васільеўна. Жанчыне даводзіцца ўставаць вельмі рана, бо як дома яшчэ і гаспадарка, у якой акрамя дробных жывёл і птушак, ёсць яшчэ конь і карова. Управіўшыся дома, спяшаецца на працу, так як да адзінаццаці раніцы трэба прыгатаваць да 80 абедаў для механізатараў, пастухоў і работнікаў току. А яшчэ практычна столькі ж і вячэр. Які год дапамагае на кухні Людміле Васільеўне кухонная рабочая Святлана Хрысцініч.

DSC_9141
З вяртаннем на мехдвор камбайнаў, здаецца, што работы ў полі завершаны. Але гэта не так: яшчэ трэба вывезці з палеў салому, падрыхтаваць глебу пад азімыя, убраць кукурузу – у дбайнага гаспадара ўвесь год працоўны.

DSC06746

Алесь Таполя



1 комментарий по теме “Цяжкі сноп новага ўраджаю

  1. про «Ельское полесье» на сайт материал выложили, про КСУП «Скороднянский» уже тоже… А где же материал про КСУП» ЕЛЬСК» от 2 августа? Только в газете и всё?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *