З павагай да пакупнікоў


DSC_8653Вельмі прыемна, калі ў рэдакцыю тэлефануюць людзі не толькі са скаргамі альбо чарговымі праблемамі, але і проста для таго, каб выказаць акружаючым словы ўдзячнасці за працу і добрыя адносіны да людзей. Менавіта такі тэлефонны званок мы нядаўна атрымалі ад Мікалая Кісяля з вёскі Шарын.

У час размовы Мікалай Сямёнавіч расказаў аб тым, што яму вельмі падабаецца, як працуе аўталаўка ў вёсцы Шарын. «Няма чаго скардзіцца, – кажа мужчына, – аўталаўка ў нас працуе добра. Прыязджае заўсёды згодна з раскладам. Калі ў мяне, напрыклад, па якой-небудзь прычыне не атрымоўваецца да машыны падысці – вадзіцель заўсёды стане ля хаты. Асартымент тавараў таксама падабаецца: ёсць усё неабходнае. Да таго ж прадаўшчыца Людміла Засінец вельмі ўважлівы, адказны і чулы чалавек. Я інвалід другой групы па зроку, бачу не вельмі добра, дык Людміла Мікалаеўна заўсёды параіць, што лепш купіць, падкажа, што новага з’явілася ў асартыменце, і нагадае, калі нешта забыў, разлічыць і пакупкі ў сумачку складзе. І ўсё гэта з добрым настроем, з павагай да нас, старэйшых. Вялікі дзякуй гэтаму «экіпажу» за выдатную працу і добрае сэрца. Дай Бог ім моцнага здароўя».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *