Гасцінная Ельшчына

Общество

Жыхароў іншых краін Беларусь вабіць як краіна, якая славіцца не толькі прыгожымі мясцінамі, але і мноствам таямнічага і цікавага ў традыцыйным жыцці беларусаў, а ў асаблівасці палешукоў.

IMG_4599

Аграсядзібу «Залатая пчолка» ведаюць далёка за межамі Ельшчыны. Абрады нашых продкаў, майстар-класы па бортніцтву, знаёмства з гастранамічнымі традыцыямі жыхароў Палесся і, канешне ж, вельмі смачныя беларускія стравы прыцягваюць сюды не толькі братоў-славян.

Па словах Любові Уласенка, гаспадыні сядзібы, не так даўно паслухаць старавысокаўскія спевы, паласавацца мёдам, навучыцца танчыць «Ночку», павадзіць карагод прыязджалі госці з Германіі. Госці пакідалі «залатую пчолку» з самымі лепшымі ўражаннямі.

Алесь ТАПОЛЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *