Ці ўсе рэзервы выкарыстаны?

Местные власти

Ацэнка вынікаў года і праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год былі абмеркаваны на нарадзе, што адбылася 11 лістапада бягучага года у Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка.

Беларусь

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 25 лістапада дапрацаваць і прадставіць на яго разгляд у канчатковым выглядзе праекты прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год. Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў «захаваць той узровень дабрабыту і функцыянавання нашай дзяржавы, які дасягнуты на сённяшні дзень».

На думку Прэзідэнта Беларусі, ўрад і Нацыянальны банк выкарысталі не ўсе рэзервы для выкаранення застарэлых праблем у эканоміцы. «Настаў час разабрацца, наколькі эфектыўнымі былі прынятыя ўрадам і Нацыянальным банкам меры. Ці ўсё зроблена ў цэнтры і на месцах, каб вынікі адпавядалі намечанаму? Ці ўсе рэзервы выкарыстаны? — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Лічу, не. Даклады, якія ляжаць у мяне на стале, паказваюць, што ў пасіве — многія застарэлыя балячкі і нявырашаныя праблемы».

Кіраўнік дзяржавы ў  першую чаргу звярнуў увагу на існуючыя значныя запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў. «Я катэгарычна забараняў работы на склад! І не прымушаў вас гнаць аб’ёмы.  Галоўнае — продажы і даходы ад гэтых продажаў!» – дадаў ён.

Сур’ёзную заклапочанасць у кіраўніка дзяржавы выклікае зніжэнне экспарту такіх важнейшых тавараў, як аўтамабільная, сельскагаспадарчая і бытавая тэхніка, спажывецкія тавары. Пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў таксама з’яўляецца сур’ёзнай праблемай. Колькасць стратных вырасла больш як у паўтара раза  (з 740 да 1200), а сумы чыстай страты — амаль у два разы: з Br5 трлн да Br9 трлн.

 «Адразу заўважу, што апраўдання, спасылкі на неспрыяльныя знешнія фактары як «капрызы надвор’я» не прымаюцца. Яны заўсёды былі і будуць. І, дарэчы, мы планавалі сваю работу ў гэтым годзе, улічваючы гэтыя неспрыяльныя ўмовы. Нам трэба працаваць у любых умовах і дасягаць вынікаў, аператыўна рэагаваць на змяненні кан’юнктуры і прымаць рашэнні неадкладна«, — адзначыў Прэзідэнт.

 Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на праблему неўстаноўленага абсталявання: «Не дай бог, да канца года мне даложаць праваахоўныя органы, што недзе закуплена абсталяванне і яно валяецца на складзе!» Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць гэта пытанне пад кантроль генеральнаму пракурору і старшыні КДК.

На нарадзе былі разгледжаны пытанні захавання валютнай і бюджэтнай збалансаванасці, даступнасці крэдытаў, аптымізацыі расходаў ў банкаўскай сферы, будаўніцтва і іншыя.

Аляксандр Смоляр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *