Дзіцячыя дапамогі ўзрастаюць

Личности

У Беларусі з лістапада бягучага года ўзрастаюць дзяржаўныя дзіцячыя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

detimalyshb
У сувязі з зацверджаным новым бюджэтам пражытачнага мінімуму на 3,9 працэнта ўзрастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе з лістапада бягучага года Br13 млн 960 тыс. 200, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – Br19 млн 544 тыс. 300. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае Br1 млн 396 тыс. (100 працэнтаў БПМ).
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) з лістапада складае Br977 тыс. 200, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) – Br698 тыс.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 396 тыс.; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) – Br977 тыс. 200.
З лістапада 2014 года па студзень 2015 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця – Br2 млн 233 тыс. 950, на другое і наступных дзяцей – Br2 млн 553 тыс. 100, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br2 млн 872 тыс. 200.



1 комментарий по теме “Дзіцячыя дапамогі ўзрастаюць

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *