Лічбы не любяць мітусні


Цяжка пераацаніць ролю бухгалтара на любым прадпрыемстве, а тым больш, калі прадпрыемства працуе ў сельскагаспадарчай галіне. Бухгалтар ва ўсе часы быў правай рукой кіраўніка. Такім чынам, і адказнасць на ім ляжала немалая.

Тетерук-Ольга
Сёння становішча мала ў чым змянілася. Гэтая праца патрабуе выключнай акуратнасці ў кіраванні фінансавымі справамі прадпрыемства. Вялікая колькасць банкаўскіх выпісак і плацёжных даручэнняў, даведак і квітанцый, іншых справаздачных дакументаў павінны быць апрацаваны і аформлены ва ўстаноўленым парадку і дакладна ў тэрмін. З гэтымі задачамі паспяхова спраўляецца Вольга Цецярук, галоўны бухгалтар КСУП «Дабрынь».
Прафесійная дзейнасць Вольгі Цецярук у Ельскім раёне пачалася трыццаць сем гадоў таму. Пасля заканчэння Жытомірскага тэхнікума землеўпарадчыкаў, працы па кірунку, яна прыехала працаваць бухгалтарам у саўгас «Млынок».
Яна не адзін дзясятак гадоў як бухгалтар вяла розныя фінансавыя справы саўгаса «Млынок». Працавала з рознымі дырэктарамі. І якая б ні была ў гаспадарцы абстаноўка, яе заўсёды лічылі моцным і дасведчаным спецыялістам. Прапрацаваўшы шмат гадоў у саўгасе, стала глаўбухам, як аказалася, на дзесяцігоддзі.
Калегі расказалі, што Вольга Іванаўна спагадны, чулы, добры чалавек. Ніколі не павысіць голасу, выслухае субяседніка, і заўсёды ўвойдзе ў становішча работнікаў. У калектыве пра яе адклікаліся як пра прафесіянала сваёй справы.
Да дня работнікаў сельскай гаспадаркі, харчавання і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Вольга Цецярук узнагароджана Ганаровай граматай Ельскага райвыканкама.

Васіль Сакула



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *