Музейныя ўрокі


З цікавасцю наведваюць навучэнцы пачатковых класаў школ горада музейныя ўрокі з цыклу «Радавод рэчаў», якія праходзяць у Ельскім краязнаўчым музеі.

в-музее
Малодшыя школьнікі знаёмяцца з прадметамі побыту нашых продкаў. Знаходзячыся ў зале народнай творчасці, яны не толькі бачаць старадаўнія рэчы, якімі карысталіся нашы дзяды і прадзеды, але і слухаюць павучальныя гісторыі пра розныя прадметы побыту.
Так, у час школьных канікул навучэнцы Ельскай раённай гімназіі і СШ № 1 сталі непасрэднымі ўдзельнікамі музейных урокаў.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для іх цікавую інфармацыю пра гісторыю ўзнікнення праса, распавялі пра тое, як удасканальваўся гэты прадмет побыту з старажытных часоў і па цяперашні час. На занятках дзеці змаглі практычна дакрануцца да прадметаў даўніны, «пагладзіць» вопратку з дапамогай рубеля і каталкi, патрымаць старадаўні вугальны прас, пазнаёміцца з правіламі эксплуатацыі сучаснага праса, а таксама разгадаць разнастайныя загадкі па тэме «Радавод рэчаў».

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *