Бібліятэкар з Зашыр’я Ельскага раёна


Яшчэ з дзяцінства бібліятэка для Галіны Хамутоўскай была нейкім незвычайным, магічным месцам. Цікавыя выставы, маляўнічыя кнігі і журналы заўсёды прыцягвалі яе. І калі надыйшоў час выбіраць прафесію, дзяўчына без разваг вырашыла стаць бібліятэкарам.

Хомутовская-Галя
Пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага каледжа імя А.С. Пушкіна Галіна па размеркаванні была накіравана на працу бібліятэкарам і па сумяшчальніцтву загадчыцай сельскага клуба ў родную вёску Карма Ельскага раёна, дзе адпрацавала год. А ўжо са жніўня 2014 года Галіна Хамутоўская працуе ў філіале  Зашырскай сельскай бібліятэкі.
– Я з дзяцінства марыла стаць бібліятэкарам, – гаворыць Галіна Мікалаеўна. – Гэта незвычайная прафесія: навокал заўсёды многа цікавых кніг, ты знаёмішся з навінкамі літаратуры, пастаянна даведваешся пра нешта новае, дзелішся інфармацыяй з іншымі.
Дарэчы, нягледзячы на засілле інтэрнэта, кнігі чытае па-ранейшаму многа людзей рознага ўзросту. У Зашыр’і, напрыклад, бібліятэку наведваюць і школьнікі, і працаўнікі сельгаспрадпрыемства, і пенсіянеры. А калі нехта са сталых людзей па стану здароўя не можа прыйсці ў бібліятэку, я прыношу кнігі ім дамоў. Так, на надомным абслугоўванні ў мяне пяць чалавек. Асаблівай папулярнасцю ў іх карыстаюцца дэтэктывы, раманы, часопісы «Планета», «Народный доктор», «Здоровье» і іншыя.
Вялікае задавальненне прыносіць праца з дзецьмі. Сумесна са школай мы арганізавалі гурток экалагічнага напрамку «Каласок». Дзеці ў пазнавальнай форме знаёмяцца з цікавай літаратурай, а потым атрыманыя веды замацоўваюць на практыцы. Напрыклад, нядаўна мы знаёміліся з уладкаваннем мурашніка, а потым на экскурсіі назіралі за мурашамі ў лесе.

Жанна Дзянісава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *