Падарунак ад валанцёраў для Ельскай дапаможнай школы-інтэрнат


Своеасаблівым працягам калядных святаў для выхаванцаў Ельскай дапаможнай школы-інтэрната стала тэатралізаванае выступленне мазырскіх школьнікаў. У сваім прадстаўленні вучні СШ № 6 г. Мазыра разам са сваімі настаўнікамі паказалі выхаванцам школы-інтэрната, як святкавалі Каляды нашы далёкія продкі.

Без-имени-1
Героі тэатралізаванага дзеяння Каза, Цыганка, Чорт, незвычайны Конь не толькі спявалі і танцавалі, але і праводзілі цікавыя гульні з дзецьмі і дарослымі. Усе удзельнікі свята атрымалі задавальненне і шмат пазітыўных эмоцый. Не лішнімі ў дадатак да прыемных эмоцый былі і невялікія салодкія падарункі. Але галоўнае, што кожны ўдзельнік гэтага валанцёрскага руху аставіў тут часцінку сваёй душы і сэрца.

У час святочнага чаяпіцця, арганізаванага пасля мерапрыемства, дзеці весела размаўлялі, шчыра дзяліліся з новымі таварышамі сваімі ўражаннямі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *