Падтрымка адораных вучняў і студэнтаў


 

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспубліукі Беларусь по сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў заахвоціць 1043 чалавекі.

IMG_5083

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ужо зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 1043 навучэнцаў. Стыпендыі фонду на першы семестр 2014/2015 навучальнага года назначаны 182 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі ў памеры Br825 тыс. кожная.Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 34 пераможцы розных міжнародных алімпіяд. Таксама грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы міжнародных студэнцкіх алімпіяд, турніраў і конкурсаў, а таксама рэспубліканскіх алімпіяд прафесійнага майстэрства і конкурсаў.

Акрамя таго, заахвочвальнымі прэміямі адзначаны 246 педагагічных, навуковых работнікаў і іншых асоб, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адораных вучняў і студэнтаў па выніках 2013/2014 навучальнага года. Аказана фінансавая падтрымка 2-м навуковым таварыствам вучняў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця іх здольнасцей.

Аляксандр Смоляр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *