Паклонімся вызваліцелям Ельскага раёна!

Общество

Возложение 

У мінулыя выхадныя дні жыхары Ельшчыны адзначылі 71 гадавіну вызвалення Ельскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

OLYMPUS DIGITAL CAMERAВозложение

IMG_8399    IMG_8410

IMG_8457

 

IMG_8421    IMG_8451

Сумеснымі намаганнямі вайскоўцаў і партызан 11 студзеня 1944 года горад Ельск і ўвесь раён былі цалкам вызваленыя ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Кошт гэтай перамогі — тысячы чалавечых жыццяў салдат, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Яны загінулі за нашу будучыню, за будучыню сваіх родных і блізкіх.

Дзень 11 студзеня ўвайшоў у гісторыю, як дзень вызвалення Ельскага раёна ад фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні гэтай даты прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый і ўстаноў Ельшчыны ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гарадскім парку каля абеліска прайшоў мітынг – рэквіем. Мінутай маўчання ўшанавалі ельчане памяць тых, хто аддаў жыццё за Радзіму на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, хто загінуў пры вызваленні Ельскага раёна ў далёкім 1944 годзе, а таксама тых, хто выстаяў і шчыра працаваў, аднаўляючы сваю зямлю ў пасляваенныя гады.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *