Прэтэндэнты на пенсію

Актуальное

 

          На 100 занятых у эканоміцы беларусаў прыпадае 60 пажылых грамадзян.  Калі ўлічваць існуючую зараз тэндэнцыю да старэння насельніцва ў Беларусі, дык зразумела, што нагрузка на работнікаў і ў далейшым будзе павялічвацца. Таму і ўмовы для атрымання права на дзяржаўную пенсію становяцца больш жорсткімі, тлумачыць намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

ковальков

Стажавы парог не павысяць

З 1 студзеня бягучага года стажавы парог для пенсіі павялічаны з 10 да 15 гадоў, а год таму (з 1 студзеня 2014 года) для назначэння працоўных пенсій па ўзросце і за выслугу гадоў мінімальны страхавы стаж быў павялічаны з 5 да 10 гадоў. Такім чынам, фактычна ўсяго за год стажавы парог павысіўся ў тры разы — з 5 да 15 гадоў. Каля тысячы людзей сёлета не змогуць выйсці на пенсію, так як у іх адсутнічае мінімальны працоўны стаж.

Аднак на думку намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова, нават павышаны са студзеня бягучага года да 15 гадоў мінімальны перыяд работы з выплатай узносаў — даволі мяккае патрабаванне для далейшага працяглага атрымання пенсіі.

“Параўнайце: патрабуемыя 15 гадоў работы амаль у 2,5 раза меншыя за перыяд працоўнай актыўнасці (ад 18 гадоў да 55-60 і больш гадоў). Пры гэтым перыяд атрымання пенсіі (больш за 20 гадоў) перавышае перыяд фарміравання права на пенсію. Таму ў перспектыве розніца паміж перыядам фарміравання права на пенсію (гэта значыць патрабуемым стажам) і перыядам атрымання пенсіі будзе паступова скарачацца. Пры гэтым, як чакаецца, ільготы сацыяльна слабаабароненым катэгорыям (шматдзетным маці, інвалідам з дзяцінства, іх бацькам) будуць захаваны», — тлумачыць Валерый Кавалькоў.

Беларуская пенсійная сістэма зацікаўлена ў выхадзе на рынак працы як мага большай колькасці работнікаў і іх працяглай занятасці. Так, пры выплаце абавязковых узносаў за маці ў перыяды догляду дзіцяці да 3 гадоў страхавы стаж і права на пенсію фарміраваліся б без удзелу на рынку працы. Больш таго, гэта права фарміравалася б адначасова з атрыманнем дапамогі на дзяцей. Пры гэтым абедзве формы дзяржпадтрымкі фінансаваліся б за кошт адлічэнняў (падаткаў) грамадзян, што занятыя на рынку працы.

“Сёння ў Беларусі прадаўжаюць працаваць больш як 642 тысяч  пенсіянераў. Пры гэтым доля працуючых пенсіянераў вагаецца ў дыяпазоне 22-25 працэнтаў агульнай іх колькасці, што сведчыць аб запатрабаванасці працы пажылых работнікаў, — адзначыў Валерый Кавалькоў. — Дзеючыя правілы выплаты пенсій працуючым пенсіянерам у бліжэйшы час пераглядацца не будуць».

Тых людзей, хто пасля выхаду на пенсію працягвае працаваць без атрымання пенсіі, дзяржава “прэміруе”. Сярэдні перыяд працы пасля прызначэння пенсіі складае пяць гадоў. За гэты час можна павялічыць памер будучых выплат на 70%. Па словах Валерыя Кавалькова, колькасць людзей, якія скарысталіся магчымасцю адкладзенай пенсіі, паступова расце. Зараз пенсію з “прэміяй” атрымлівае 6 тысяч беларусаў.

46

Накапляльны кампанент не ўвядуць

          Эканамічнае бязладдзе бягучай пяцігодкі яшчэ ярчэй паказалі неабароненасць накапляльных механізмаў, — лічыць Валерый Кавалькоў. — Вельмі паказальны ў гэтых адносінах вопыт Расіі, дзе праз дзесяцігоддзе рашэнне аб увядзенні абавязковага накаплення прызнана памылковым. Сёння там прымаюцца меры па вывядзенні накаплення ў добраахвотны фармат — у грамадзянска-прававое страхаванне. Да таго ж на  ўвядзенне накаплення патрэбны велізарныя сродкі.Намеснік міністра працы і сацыяльнай абоароны падкрэсліў, што ў нашай краіне ўжо сёння ёсць магчымасць для накаплення сродкаў на будучую пенсію па дадатковых пенсійных праграмах, што прапануюцца страхавымі арганізацыямі.

У мінулым  годзе рэальны памер пенсіі па ўзросце павялічыўся на 1,3 працэнта. «У 2015 годзе плануецца падтрыманне рэальнай пенсіі на ўзроўні мінулага года, — адзначыў намеснік міністра. — У бягучым годзе пенсіі будуць павышацца з улікам росту заработнай платы работнікаў і фінансавых магчымасцей фонду сацыяльнай абароны насельніцтва».

На выплату працоўных пенсій у бягучым годзе запланаваны расходы ў памеры Br87,3 трлн (у прыватнасці, у лютым яны складуць больш як Br6,8 трлн). У сувязі з інфляцыяй пенсіі  індэксавацца не будуць. Валерый Кавалькоў растлумачыў: «На фінансаванне пенсійных выплат накіроўваюцца страхавыя ўзносы — адлічэнні з фонду заработнай платы. Іншай крыніцы няма. Таму падставай для індэксацыі працоўных пенсій з’яўляецца пэўны рост узроўню заробку ў краіне”.

Заўважым, што пры такім механізме індэксацыі пенсій забяспечваецца іх рэальны рост. Пры індэксацыі працоўных пенсій па росце спажывецкіх цэн рэальны памер пенсіі будзе толькі падтрымлівацца на існуючым узроўні, а расці не будзе.

Па матэрыялах БелТА

 

Справочно:

 

Амаль 1 тысяч чалавек у 2015 годзе не выйдуць на сацыяльную пенсію з-за адсутнасці неабходнага страхавога стажу.

У Беларусі больш як 6 тыс. чалавек скарысталіся магчымасцю адкладзенай пенсіі.

Рэальны памер пенсій у Беларусі за чатыры гады ўзрос на 39,2 працэнта.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *