Абмеркаваць праблемы людзей на месцах

Местные власти Общество

     Адной з эфектыўных форм работы прадстаўнікоў мясцовай улады з насельніцтвам з’яўляюцца сустрэчы ў працоўных калектывах горада Ельска, на сельскіх сходах з жыхарамі вёсак Ельшчыны.

IMG_1570

На мінулым тыдні сельскі сход прайшоў у вёсцы Дабрынь Ельскага раёна, падчас якога мясцовыя жыхары мелі магчымасць даведацца аб апошніх навінах, палітыцы мясцовай улады, правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. У час сустрэчы адбыўся жывы дыялог. На пытанні насельніцтва давалі адказы старшыня Ельскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Ільюк, старшыня раённага суда Аляксандр Сігай, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерый Гейхман, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Амяльчук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Захарэнка, старшыня Дабрынского сельскага Савета Аксана Захарчанка.

Дыялог прадстаўнікоў органаў улады з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі актуальны заўсёды, і гэта не разавая акцыя, не піар, а нармальная сістэма работы з людзьмі, лічыць старшыня Ельскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка.

IMG_1597

«Такія сустрэчы даюць магчымасць абмеркаваць хвалюючыя пытанні, растлумачыць, як глядзіць на праблему ўлада, якія прапануе рашэнні і што рушыць услед за імі, і даведацца, як іх ацэньваюць людзі і што прапаноўваюць. Лічу, што аптымальныя рашэнні праблем трэба шукаць разам, адкрыта і аб’ектыўна«, – пераканана Галіна Ільюк, намеснік старшыні райвыканкама.

IMG_1601

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *