Фальклорнае свята «Гуканне вясны» у Млынокскім дзіцячым садку Ельскага раёна

Образование

 

У рамках праекта «Каляндар фальклорных святаў» у Млынокскім дзіцячым садзе – пачатковай школе ў сярэдзіне сакавіка бягучага года прайшло свята «Гуканне вясны«.

DSCN1252

DSCN1246

Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у падрыхтоўцы свята: разам з педагогамі малявалі і выразалі папяровых птушак, развучвалі песні, заклічкі, гульні.

Падчас свята дзеці вяснянкамі праганялі халодную Завею, гулялі ў «Пастушка», вадзілі карагоды, клікалі Вясну. З’явіўшаяся на заклічкі і вяснянкі Вясна прапанавала дзецям адгадаць загадкі, успомніць прыказкі і прымаўкі пра поры года, пра вясну, пазнаёміла дзяцей з народнымі прыметамі. Разам яны гулялі ў гульні «Жабкі«, «Ручаёк», а затым са спевамі вяснянак упрыгожвалі вярбу папяровымі птушкамі, вязалі на яе рознакаляровыя стужкі.

У канцы мерапрыемства дашкаляты з задавальненнем прынялі пачастунак – выпечаныя з цеста фігуркі птушак, адзін з галоўных сімвалаў абраду. Завяршылася свята веснавым карагодам вакол упрыгожанай вярбы.

Ганна ВЯРБІЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *