Пасяўная кампанія набірае абароты

Актуальное Сельское хозяйство

 

Зараз пасяўная кампанія ў Беларусі набірае абароты. У рэспубліцы прыняты неабходныя арганізацыйныя рашэнні для своечасовага і паспяховага правядзення пасяўной кампаніі, праведзена работа па забеспячэнні аграрыяў насеннем, мінеральнымі ўгнаеннямі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, сродкамі аховы раслін. На сёння ва ўсіх абласцях Беларусі вядуцца веснавыя палявыя работы.

DSC_5576

         Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка правёў нараду па сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне, праблемах і перспектывах развіцця.

На паседжанні закраналіся пытанні пагашэння пратэрмінаваных плацяжоў. Акрамя таго, дэталёва абмеркаваны пытанні эканомікі сельгаспрадпрыемстваў, выканання тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны, бягучай сітуацыі з правядзеннем пасяўной кампаніі. Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў, якія датычацца належнага правядзення пасяўной кампаніі з улікам умоў надвор’я.

У маючую адбыцца пасяўную кампанію аграрыі краіны будуць поўнасцю забяспечаны калійнымі ўгнаеннямі, ад вытворцы іх пойдзе ў гаспадаркі 150 тыс. т. На ўзроўні мінулага года застанецца ўнясенне азотных угнаенняў. Ёсць некаторыя праблемы з фосфарнымі ўгнаеннямі з-за значнага росту цэн на сыравіну: пры патрэбнасці 102 тыс. т будзе закуплена 70 тыс. т, але з улікам запасаў унясенне ўдасца забяспечыць на ўзроўні мінулага года. “Галоўнае — правільна выкарыстоўваць дарагія рэсурсы, не дапускаць нядбайнага расходавання. Тое ж датычыцца і сродкаў аховы раслін», — сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. Ён таксама нацэліў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на няўхільнае выкананне мер прафілактыкі АЧС.

Гаспадаркі Гомельскай вобласці завершаць сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур да 5 красавіка

Аб гэтым паведаміў на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Мятліцкі.

Нягледзячы на тое, што на Гомельшчыне самыя высокія тэмпы работ сярод рэгіёнаў краіны, аграрыі вобласці маюць намер паскарацца.

          Асаблівых праблем у правядзенні сяўбы няма. Ёсць толькі пэўнае напружанне са своечасовай пастаўкай паліва ў гаспадаркі, што патрабуе аператыўнага кіравання фінансавымі патокамі, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэгіёна. «Ёсць таксама некалькі раёнаў, якія неапраўдана зацягваюць тэрміны сяўбы па прычыне слабай арганізацыі работ. Аднак спецыялісты аблсельгасхарча ўжо выехалі на месцы, каб аказаць практычную дапамогу», — сказаў старшыня камітэта.

          Асноўны ўраджай збожжа ў гэтым годзе ў вобласці плануюць атрымаць за кошт яравых збожжавых і кукурузы. Мэта сёлетняй пасяўной кампаніі — сабраць збожжа не менш, чым у мінулым годзе, калі ўпершыню ў гісторыі намалот яго склаў больш за 1,5 млн тон.

Па матэрыялах БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *