Падзяліліся радасцю Велікоднай вучні нядзельнай школы Храма Святой Жываначальнай Троіцы г. Ельска

Религия

·      

Цікавае тэатралізаванае прадстаўленне паказалі прыхажанам Храма Святой Жываначальнай Троіцы горада Ельска ў мінулую нядзелю вучні нядзельнай школы.

IMG_3108

Пасля ранішняга багаслужэння юныя артысты ў пранікнёных песнях, міні-пастаноўках перадавалі радасць Уваскрэсення Гасподняга. Яны цудоўна дэманстравалі  веды і навыкі, якія атрымалі ў час заняткаў у нядзельнай школе пад кіраўніцтвам Вольгі Краўцовай.

IMG_3115 IMG_3160

Кожны з юных артыстаў атрымаў падарунак  ад настаяцеля Храма Святой Жываначальнай Троіцы горада Ельска пратаіерэя Георгія.

IMG_3186

Свяшчэннік выказаў упэўненасць, што навучанне дзяцей у нядзельнай школе дапаможа разабрацца ў складаных сітуацыях, будзе дапамагаць і далей расці з верай у Бога, несці веру па жыцці і рабіць добрыя ўчынкі.  Ён падзякаваў педагогам школы за іх адданасць справе, падтрымку і разуменне важнасці духоўнай асветы.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *