Збор для лайдакоў

Актуальное Местные власти

 

    

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Прававы акт выдадзены ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

i

Дэкрэтам прадугледжаны абавязак па штогадовай выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў для тых, хто ў каляндарным годзе не ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічаў у такім фінансаванні менш за 183 дні ў год. Памер збору складае 20 базавых велічынь (зыходзячы з памеру БВ, устаноўленай на 1 студзеня адпаведнага падатковага перыяду). Размова ідзе аб працаздольных грамадзянах, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Вызваляюцца ад выплаты збору грамадзяне, якія прыбылі ў рэспубліку на пастаяннае месца жыхарства пасля 31 сакавіка або выбылі на пастаяннае месца жыхарства з рэспублікі, а таксама грамадзяне Беларусі, якія фактычна знаходзіліся за яе межамі больш за 183 дні.

У  краіне будзе фарміравацца спіс плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржрасходаў, паведаміў Валерый Кавалькоў. Для гэтага Міністэрства па падатках і зборах сумесна з дзяржаўнымі органамі, падпарадкаванымі Прэзідэнту, рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі штогод будзе фарміраваць інфармацыйную базу плацельшчыкаў збору. База даных у рэгіянальным разрэзе будзе накіроўвацца ў падатковыя органы для прыняцця мер, што забяспечыць планамерную работу падатковых органаў па кантролі за паступленнем даходаў у мясцовыя бюджэты, падкрэсліў Валерый Кавалькоў, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Паведамленне на выплату збору падатковы орган уручыць плацельшчыку да 1 кастрычніка года, што ідзе за мінулым падатковым перыядам. Збор трэба будзе заплаціць да 15 лістапада.Намеснік міністра адзначыў, што дэкрэт нумар 3 прадугледжвае змяншэнне памеру збору ў мэтах стымулявання да яго самастойнай выплаты. Сума будзе зменшана на 10 працэнтаў, калі плацельшчыкі збору з 1 жніўня і не пазней за 31 мая года, які ідзе за мінулым падатковым перыядам, паведамяць у падатковы орган па месцы сваёй рэгістрацыі аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзеле ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні. На 10 працэнтаў менш трэба будзе выплаціць і тым, хто на падставе паведамлення разлічыўся да 1 ліпеня года, што ідзе за мінулым падатковым перыядам.

Па матэрыялам БЕЛТА

 



1 комментарий по теме “Збор для лайдакоў

  1. Это нужное дело! Пусть платят бездельники и тунеядцы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *