У Ельскі раён за вопытам

Общество Сельское хозяйство

Вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень – красавік 2015 года і вынікі фінансава-эканамічнай дзейнасці аб’ектаў АПК за студзень – сакавік 2015 года былі падведзены на абласным семінары-нарадзе, што адбыўся 12 мая ў Ельскім раёне.
IMG_4330
Удзел у семінары прынялі старшыні райвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў, намеснікі начальнікаў па жывёлагадоўлі, начальнікі аддзелаў па эканоміцы, галоўныя ветурачы раёнаў, галоўныя заатэхнікі-селекцыянеры.

Адкрыў семінар і азнаёміў з планам работы старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама Сяргей Мятліцкі.

IMG_4393
Пасля ўдзельнікі семінара пераехалі на новы малочнатаварны комплекс «Дабрынь», дзе дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства Генадзь Дражын распавёў кіраўнікам раёнаў і галоўным спецыялістам аб арганізацыі і тэхналогіі вытворчасці малака пры круглагадовым стойлавым утрыманні, якое выкарыстоўваецца ў гаспадарцы, а таксама пазнаёміў з работай комплексу і гаспадаркі ў цэлым. Як адзначыў дырэктар КСУП «Дабрынь», валавая вытворчасць прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам склала 120,9%, малака – 120%, мяса – 109%. Дойны статак у гаспадарцы складае 1329 галоў, валавы надой у гэтым годзе – больш за 15 тыс. тон. Па словах Генадзя Дражына, такіх вынікаў дабіліся дзякуючы ўвядзенні ў эксплуатацыю новага комплексу. На сённяшні дзень на МТК утрымліваецца 801 галава жывёл. У суткі на комплексе вырабляецца каля 4200 кг малака, сярэдні ўдой на карову склаў 20 літраў. Таварнасць малака склала 89%. З красавіка гэтага года ўсё вырабленае малако прадаецца дзяржаве толькі гатункам «экстра». Нямала ўвагі надаецца не толькі ўмовам утрымання, але і збалансаванаму корму. Для харчавання жывёлам падрыхтоўваюцца сумесі, у склад якіх уваходзіць кукурузны сілас, рознатраўны сенаж, салома, а цяпер яшчэ і дадаецца зялёная маса, канцэнтраты даюцца жывёлам у залежнасці ад прадуктыўнасці.

Удзельнікі семінара наведалі хлявы для ўтрымання дойнага статка, секцыю раздойвання, дзе намеснік старшыні аблсельгасхарчу Вольга Варановіч звярнула ўвагу кіраўнікоў на выкананне тэхналогіі кармлення жывёл.

З арганізацыяй сухастойнага перыяду раздойвання кароў пры привязным утрыманні ўдзельнікі нарады пазнаёміліся ў КСУП «СкараднянскІ» на малочнатаварнай ферме «Валаўск». На сённяшні дзень тут змяшчаецца 612 галоў дойнага статка, вытворчасць малака на МТФ вырасла на 1600 кг у параўнанні з мінулым годам і складае 9054 кг. У гэтым годзе ўсё малако паступае перапрацоўшчыкам толькі гатункам «экстра». Надой на карову ў суткі складае 14,9 літра, што на 2,8 літра больш у параўнанні з мінулым годам. Такія лічбы прывёў першы намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Гапонік у час азнаямлення ўдзельнікаў семінара з працай фермы. Ён растлумачыў, што дадзенае павелічэнне вытворчасці малочнай прадукцыі стала магчымым дзякуючы адкрыццю фермы «Валаўск -1. Узнаўленне», на якой адбываецца групаванне жывёл.

Цікавым для ўдзельнікаў семінара быў вопыт валаўскіх жывёлаводаў: у хлявах разам з цялятамі да шасцімесячнага ўзросту ўтрымліваюцца казлы. Такое сумеснае ўтрыманне жывёл прыводзіць да стварэння станоўчай мікрафлоры, што дазваляе мінімізаваць лёгачныя захворванні ў цялят. Гэта выгадна і эканамічна: забеспячэнне «рагатых дактароў» абыходзіцца ў разы танней, чым хімічная апрацоўка месцаў утрымання пагалоўя. Дадзены вопыт быў узяты не з навуковых трактатаў, а з жыцця продкаў-сялян.

Для паспяковай работы ў жывёлагадоўлі неабходна якасная кармавая база. У Ельскім раёне ў гэтым годзе плануецца нарыхтаваць 9830 тон сена, 52000 тон сенажу, 170000 тон сіласу ці 32,5 цэнтнера на ўмоўную галаву. Для гэтага выкарыстоўваецца адмысловая тэхніка як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Намеснік старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на паскарэнні рамонту тэхнікі, так як пачатак зялёнага жніва не за гарамі. У гэты дзень была прадэманстравана ў рабоце новая распрацоўка канструктараў «Гомсельмаша».

Скончыўся семінар-нарада пленарным пасяджэннем, якое прайшло ў ГДК «Колас». На ім былі падведзены вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень – красавік 2015 года і вынікі фінансава-эканамічнай дзейнасці аб’ектаў аграпрамысловага комплексу за студзень – сакавік 2015 года. Перад аграрыямі таксама былі пастаўлены канкрэтныя задачы ў развіцці жывёлагадоўлі на бліжэйшы час.

Алесь Таполя



2 комментария по теме “У Ельскі раён за вопытам

  1. Когда наши футболисты поднимаются на одну строчку в рейтинге, они чуть ли не герои Беларуси. Благодаря труду сельчан Ельский район в рейтинге районов республики с 90 места поднялся на 70 — это просто подвиг при таких зарплатах и условиях труда. Так что, уважаемая Екатерина, есть чему учиться.
    Низкий поклон вам. уважаемые труженики села!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *