«Зарніца 2015» у Дабрынскай школе Ельскага раёна

Общество Спорт

Восьмы год запар на базе Дабрынскай сярэдняй школы праводзіцца ваенна-спартыўная гульня «Зарніца». У гэтым годзе яна прайшла 26 мая і была прысвечана 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню пагранічніка.

Изображение-030 Изображение-031 Изображение-032 Изображение-033 Изображение-035 Изображение-039 Изображение-048 Изображение-049 Изображение-050 Изображение-051 Изображение-053 Изображение-057 Изображение-060 Изображение-064 Изображение-067 Изображение-068 Изображение-069 Изображение-070 Изображение-073 Изображение-074 Изображение-075 Изображение-079 Изображение-081 Изображение-085 Изображение-089 Изображение-092 Изображение-095 Изображение-096 Изображение-101
У гэтым годзе кожную з васьмі каманд з Ельскага і Нараўлянскага раёнаў папоўнілі госці з далёкай Галандыі, якія ў гэтыя дні гасцююць у Дабрыні.

На ўрачыстым пастраенні з прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся дырэктар Дабрынскай сярэдняй школы Аляксандр Пазняк. Ваенны камісар Ельскага раёна Юрый Яначкін пажадаў, каб моладзь сваімі ўчынкамі і дасягненнямі змагла паказаць, што яна дастойная змена сваіх дзедаў, абаронцаў Айчыны.
Юрый Яначкін таксама павіншаваў пагранічнікаў заставы «Роза Люксембург», якія прысутнічалі на спаборніцтвах, з прафесійным святам.

Атрымаўшы паштоўкі з заданнямі, каманды прыступілі да гульні. Для перамогі атрадам неабходна было хутка прайсці дзевяць выпрабаванняў («Рота, пад’ём», «Арсенал ведаў», «Салдацкі абед», «Трапны стралок», «Артылерысты», «Шпіталь», «Міннае поле», «Разведчыкі»), у якіх праявіць згуртаванасць і кемлівасць, паказаць высокую дысцыплінаванасць. За ходам ваенна-спартыўнай гульні пільна сачыла судзейская калегія, якая складалася з педагогаў, прадстаўнікоў органаў пагранічнай службы і медработніка.

Пасля праходжання камандамі ўсіх этапаў у «штабе» былі падведзены вынікі. Пераможцам ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца» стала каманда «Дабравольцы» (11 клас Дабрынскай СШ), 2-е месца заваявала каманда «Зорка» (7 клас Дабрынскай СШ), 3-е месца заняла каманда «Адзінства» (8 клас Дабрынскай СШ).

Васіль Сакула



1 комментарий по теме “«Зарніца 2015» у Дабрынскай школе Ельскага раёна

  1. Много команд в этом году играло. Наверное, было интересно и весело?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *