Новы кошт школьных падручнікаў

Образование

Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла кошт за карыстанне падручнікамі для дашкольнікаў і школьнікаў на 2015–2016 навучальны год.

Кошт камплекта падручнікаў вар’іруецца ад 48 тыс. 880 рублёў да 97 тыс. 900 рублёў у залежнасці ад класа. Для дашкольнікаў кошт за карыстанне навучальнымі дапаможнікамі вагаецца ў межах ад 5 тыс. да 5 тыс. 900 рублёў у залежнасці ад праграмы, так паведамляецца на сайце Мінадукацыі.

Кошт за карыстанне камплектам падручнікаў па класах выглядае так:
1 клас – 48800
2 клас – 38000
3 клас – 57500
4 клас – 66000
5 клас – 74100
6 клас – 67000
7 клас – 62600
8 клас – 70000
9 клас – 80100
10 клас – 92900
11 клас – 97900

ea0c91eb215a000b66858fed9a09892e
Бацькі, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, павінны будуць заплаціць толькі палову названай сумы.

Бясплатна могуць карыстацца падручнікамі дзеці, якія навучаюцца ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах, класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных навучальных установах санаторнага тыпу. Таксама бясплатна будуць карыстацца вучэбнай літаратурай дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў інтэграваных класах, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.

Характэрна, што ў Беларусі нават звычайны кошт за карыстанне камплектам падручнікаў з’яўляецца субсідаваным, таму што рэальны кошт камплекта ў два разы вышэй, чым даводзіцца аплачваць бацькам. Другая частка кампенсуецца за кошт сродкаў бюджэту.

Аліна Бураўкіна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *