Падрыхтоўка да азімай сяўбы на Ельшчыне

Сельское хозяйство

На мінулым тыдні на базе КСУП «Ельск» прайшоў раённы семінар на тэму «Тэхналагічныя патрабаванні правядзення сяўбы азімага рапсу і азімых збожжавых культур у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ельскага раёна«.

семинар движки

Адкрыццё семінара-нарады адбылося ў полі каля вёскі Дзвіжкі, дзе была прадстаўлена тэхніка, якая будзе задзейнічана ў сяўбе азімых культур. Работай семінара кіраваў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Гапонік.

У ходзе практычнай часткі былі разгледжаны пытанні выкарыстання пасяўных агрэгатаў, рэгулявання палявой тэхнікі і глебаапрацоўчых агрэгатаў.
У час пленарнага пасяджэння, якое прайшло ў сядзібе КСУП «Ельск», кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі гаспадарак, спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама былі абмеркаваны і разгледжаны пытанні прымянення ўгнаенняў і мікраэлементаў, асаблівасцей сяўбы азімых у бягучым годзе і многія іншыя.

Алесь ТАПОЛЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *