Аляксандр Лукашэнка: “Чалавек павінен любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта яго дом — цёплы і ўтульны”

Актуальное

У час наведвання Жлобінскага металургічнага завода 25 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у запуску новай вытворчай лініі — драбнасортна-драцянога стана, сустрэўся з работнікамі прадпрыемства, адказаў на іх пытанні.

index

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў прычыны адмовы ад эфірнага часу для выступлення ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Ён адзначыў, што само па сабе яго выступленне ў тэлеэфіры не з’яўляецца праблемай, яго заява па тых або іншых актуальным пытаннях і цяпер практычна штодзённа паказваецца тэлеканаламі. «Я лічу, што павінен неяк на практыцы рэагаваць на працэсы, што адбываюцца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ну што, я сяду за экран і буду расказваць, якія ў нас будуць адукацыя або ахова здароўя? Той, хто сочыць за маёй палітыкай, той цудоўна ведае мае падыходы: адукацыя і ахова здароўя павінны быць у асноўным бюджэтнымі. Дзяцей, старых будзем берагчы як зрэнку вока».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават у перыяд перадвыбарнай кампаніі ў большай ступені займаецца практычнымі пытаннямі развіцця краіны, робіць розныя замежныя візіты. «Нават у перадвыбарную кампанію я не маю магчымасці быць у краіне: учора — Пекін, заўтра — Нью-Ёрк», — адзначыў ён.
Пытанні бяспекі на беларуска-ўкраінскай граніцы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва краіны, і Беларусь здольна выставіць надзейны заслон спробам пранікнення бандытызму на сваю тэрыторыю, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў наяўнасць пэўных праблем, што прыходзяць з Украіны, з якімі ў Беларусі вымушаны змагацца шляхам умацавання пагранічнай бяспекі. «Я ўжо не кажу аб наркотыках… Зброю, аўтаматы, боепрыпасы вязуць, самі едуць сюды. Мы ўмацоўваем граніцу. Мы яе поўнасцю закрылі, а цяпер узвядзём інжынерныя збудаванні, каб мыш не прапаўзла. Мы забяспечым бяспеку сваёй краіны», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нягледзячы на праблемы з масавым прытокам мігрантаў з дзяржаў Блізкага Усходу, якія назіраюцца цяпер у краінах Еўрасаюза, гэты паток не рынецца ў Беларусь. «Мы не Еўрасаюз, не Амерыка. Мы там не ваявалі. Гэта яны разбурылі гэтыя дзяржавы», — падкрэсліў беларускі лідар. Ён нагадаў аб забойствах Муамара Кадафі, Садама Хусэйна, якія няхай, магчыма, і не вызначаліся дэмакратычным стылем праўлення, але трымалі пад кантролем сітуацыю ў сваіх краінах, што ўплывала і на рэгіянальную бяспеку ў цэлым.
“Гэта адно з галоўных пытанняў работы Прэзідэнта, каб забяспечыць бяспеку краіны, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — У нас няма пакуль праблем з гэтым і не будзе. Я вам гэта гарантую. Мы тут у нейкую дэмакратыю гуляць не маем намеру». У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь не закрывае граніцу для тых людзей, якія трапілі ў бяду.

«Чалавек павінен любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта яго дом — цёплы і ўтульны. Гэта клопат Прэзідэнта. Як-ніяк мы забяспечваем гэта. Далей горш не будзе. Я вам гарантую», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе сацыяльныя і палітычныя катаклізмы ў дзяржавах заўсёды па большай частцы выкліканы ўнутранымі прычынамі. Прыклад таго — суседняя Украіна, дзе зладзейства і карупцыя прывялі да самых цяжкіх вынікаў. «Які б у вас ні быў Прэзідэнт, ён таксама не без недахопаў, але ні ён, ні яны (чыноўнікі) не раскралі краіну. Мы яе не разбурылі. Хапае праблем. Але калі народ бачыць, што гэта ўлада не зладзейская, ён перацерпіць, перанясе ўсё. А калі мы акунёмся ў гэту карупцыю, зладзейства, расцягнем, раздзелім краіну, мы хутчэй рухнем, чым Украіна», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, як у шчыльным прэзідэнцкім графіку знаходзіць час на адпачынак.»Завершацца выбары, прыйдзе Новы год, мы знойдзем двое сутак для таго, каб адпачыць. Можа, будзе больш спакойна ў краіне і вакол яе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне работнікаў Беларускага металургічнага завода.

У цэлым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, як правіла, выкройвае для адпачынку дзень або нейкую частку дня паралельна з вырашэннем рабочых пытанняў, як напрыклад, у час удзелу ў праведзеным нядаўна Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы. «Калі ты ўцягваешся ва ўсё гэта і круцішся як вавёрка ў коле, а ў які-небудзь дзень адчуваеш не тое напружанне, то пачынаеш «аглядвацца» па баках, думаеш, што адбылося», — адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт лічыць, што асабліва для тых, чыя работа не звязана з фізічнай актыўнасцю, вельмі важна паўтары-дзве гадзіны ў дзень прысвяціць фізічным нагрузкам, спорту. «Гэта значна больш дае чалавеку, чым ты будзеш ляжаць недзе на ўзбярэжжы або, завязаўшы ў вузел ногі, глядзець тэлевізар. Хоць гэта таксама трэба», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

 

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *