Канчатковыя вынікі выбараў


Канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сведчаць аб тым, што на вышэйшую дзяржаўную пасаду выбраны Аляксандр Лукашэнка, за кандыдатуру якога аддадзена 5102478 галасоў выбаршчыкаў, што склала 83,5 працэнта.

баннер
Такім чынам, больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні, аддалі свой голас за Аляксандра Лукашэнка. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Паводле інфармацыі ЦВК, за Гайдукевіча Сяргея Васільевіча аддадзена 201945 галасоў (3,3 працэнта), за Караткевіч Таццяну Мікалаеўну – 271426 галасоў (4,4 працэнта), за Улаховіча Мікалая Дзмітрыевіча – 102131 (1,7 працэнта). Не падтрымалі ні аднаго з кандыдатаў 386225 выбаршчыкаў (6,3 працэнта). Акрамя таго, несапраўднымі прызнана 48808 бюлетэняў (0,8 працэнта).

Агульная колькасць выбаршчыкаў па Рэспубліцы Беларусь склала 7008682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6115690 чалавек. «У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прыняло ўдзел 6113013 выбаршчыкаў, што склала 87,2 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў», – адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *