Надзейнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі

Актуальное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў 30 кастрычніка на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта першая сустрэча ў такім фармаце пасля праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбараў. Па словах Прэзідэнта, вынікі народнага волевыяўлення пацвердзілі давер грамадства да дзеючай улады і тым самым прадвызначылі стратэгічны курс развіцця Беларусі на бліжэйшае будучае.

IMG_8199
«Адной з асноўных умоў дабрабыту любой дзяржавы ва ўсе часы было надзейнае забеспячэнне яе нацыянальнай бяспекі. Цяпер гэты тэзіс як ніколі актуальны”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь адбылася як незалежная, суверэнная еўрапейская дзяржава, дзе надзейна забяспечваюцца мір, стабільнасць і бяспека, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Наша задача чаго б гэта ні каштавала, цаной свайго жыцця захаваць гэта дасягненне», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абарона Айчыны прадугледжвае ўсенародны характар. Таму выхаванне ў грамадзян пачуцця адказнасці за бяспеку Радзімы з’яўляецца ключавой задачай у сістэме мер па падрыхтоўцы краіны да абароны, лічыць Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасных умовах неад’емнай часткай дэструктыўнага ўздзеяння на дзяржаву стала інфармацыйная экспансія. «Яна з’яўляецца магутнай зброяй для дасягнення палітычнай, эканамічнай і ваеннай перавагі ў любым процістаянні», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, падзеі ва Украіне, Сірыі дэманструюць прыклады актыўнага проціборства на інфармацыйным полі. «Па сваёй інтэнсіўнасці яно не ўступае рэальным баявым дзеянням. Урон, наносімы пры гэтым, непараўнальны са стратамі канфліктуючых бакоў у фізічнай просторы: паколькі барацьба вядзецца за свядомасць людзей», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Інфармацыйная прастора Беларусі не з’яўляецца выключэннем, адзначыў Прэзідэнт. Чарговая хваля інтэрнэт-атак адчувалася ў час выбарчай кампаніі. Ён лічыць важным, што ў Беларусі сёння захоўваецца мір, згода і стабільнасць, у чым ёсць заслуга і афіцэраў.
Асноўны дэстабілізуючы ўплыў на бяспеку ў Еўропе па-ранейшаму аказвае імкненне Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў замацаваць за сабой вядучую ролю ў сучасным светаўладкаванні, лічыць Прэзідэнт Беларусі. Ён заўважыў, што такая актыўнасць ЗША па ўдасканаленні свайго ваеннага патэнцыялу парушае існуючы ў рэгіёне баланс сіл. «Гэта не толькі аказвае негатыўны ўплыў на расійска-амерыканскія адносіны, але і з’яўляецца крыніцай ваеннай пагрозы для Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таму ў Беларусі неабходна пастаянна ўдасканальваць сістэму абароны краіны, у тым ліку і тэрытарыяльную. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Як кіраўнік дзяржавы я не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых заходніх і ўсходніх суседзяў, — сказаў Прэзідэнт. — Не час, і гэтага не патрэбна. Трэба займацца рэальнай абаронай, а не паказушнай. І вось тут мы гатовы з Расіяй на любыя мерапрыемствы».»Паглядзіце вакол. Ні адзін сучасны канфлікт не пачынаўся ўварваннем замежных армій на тэрыторыю той ці іншай дзяржавы. Цяпер прымяняюцца больш дасканалыя спосабы ўздзеяння, але сцэнарый адзін і той жа — разваліць дзяржаву знутры, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму галоўная задача ў тым, каб забяспечыць сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу і любой дэстабілізацыі абстаноўкі».

Для Беларусі вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносін з Масквой і Кіевам, заявіў Прэзідэнт Беларусі. «У гэтых умовах для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносін з Масквой і Кіевам. Пры любым развіцці сітуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх процістаянне», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт, які адказвае непасрэдна за бяспеку краіны, паабяцаў прыкласці максімум намаганняў, каб захаваць гэтыя пазіцыі, перш за ўсё, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.

Кіраўнік дзяржавы лічыць відавочным няздольнасць і нежаданне лідараў вядучых дзяржаў несці адказнасць за свае рашэнні. На яго думку, прыкладаў таго дастаткова. «Пад фальшывымі лозунгамі аб пагрозах сусветнай супольнасці і надуманымі прычынамі для пашырэння «дэмакратыі» знішчаны Ірак і Лівія. Паўночная Афрыка і Блізкі Усход ахоплены хаосам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, беспрэцэдэнтныя па сваёй тонкасці крокі прымаюцца супраць Сірыі. Такім чынам, відавочна, што двайныя стандарты нязменна дамінуюць у сусветнай палітыцы. Як канстатаваў Прэзідэнт Беларусі, вынікі такой «дэмакратызацыі» сумна вядомы. Сёння мільёны мігрантаў рынулі на еўрапейскі кантынент, што стала найвастрэйшай міжнароднай праблемай. Санкцыйныя войны сталі асноўным інструментам дасягнення палітычных мэт для многіх удзельнікаў міжнародных адносін у 21-м стагоддзі, адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што характар эканамічнай сітуацыі ў стратэгічных партнёраў і ў свеце ў цэлым не можа не паўплываць на Беларусь. «Не трэба забываць, што наша эканоміка — адна з самых адкрытых у свеце, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Значыць, зведвае ўдары эканамічных бур з усіх бакоў». Прэзідэнт звярнуў увагу, што пад уздзеяннем комплексу неспрыяльных знешніх фактараў у краіне ўтварыліся новыя і абвастрыліся старыя фінансава-эканамічныя праблемы.
«Наперадзе ў нас сур’ёзная работа па забеспячэнні стабілізацыі і паступальнага росту ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Пры гэтым рацыянальнае выкарыстанне існуючых у нас матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў, у тым ліку ў галіне ваеннага будаўніцтва, становіцца як ніколі актуальным».
Закрануў Прэзідэнт пытанне аб аптымізацыі Узброеных Сіл Беларусі. Далейшая аптымізацыя Узброеных Сіл Беларусі павінна быць накіравана на павышэнне якаснага стану арміі, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што за гады суверэннага існавання Беларусі Узброеныя Сілы падвергліся значнаму скарачэнню. Паступова, без рэзкіх узрушэнняў колькасць арміі зменшана з чвэрці мільёна да 65 тыс. чалавек. «Патрабую яшчэ раз прааналізаваць склад усялякіх кіраўніцкіх і забеспячальных структур, так званы абоз, — падкрэсліў Прэзідэнт. — За яго кошт узмацніць баявыя часці. Падзеі ва Украіне паказалі, наколькі важны ў складзе Узброеных Сіл баявы кампанент, здольны ў самыя кароткія тэрміны выканаць пастаўленую задачу». Ён дадаў, што пры існуючай колькасці неабходна праводзіць структурныя пераўтварэнні.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *