Пісьменнікі з Беларусі, Украіны і Расіі наведалі аграгарадок Зашыр’е Ельскага раёна (відэа)


Пад час «Славянскіх літаратурных дажынка 2015» пісьменнікі з Беларусі, Украіны і Расіі наведалі не толькі горад Ельск, але і пабывалі ў аграгарадку Зашыр’е. Рыгор Бабчанок, кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас «Камуніст», таленавіты аўтар трох сборнікаў вершаў, у гэтым годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ён шчыра вітаў гасцей на зашырскай зямлі, паказаў ім новы жывёлагадоўчы комплекс, расказаў пра клопаты хлебаробаў і ўсіх жыхароў аграгарадка. Дырэктар Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра Яўгенія Шадрына правяла для пісьменнікаў экскурсію ў Горад майстроў, падзялілася з імі творчымі планамі і задумкамі.

IMG_1958

IMG_1955

IMG_1971 IMG_1974 IMG_1976 IMG_1978 IMG_1979 IMG_1982 IMG_1985 IMG_1986 IMG_1991 IMG_2004 IMG_2008 IMG_2011 IMG_2013 IMG_2018 IMG_2021 IMG_2024 IMG_2026

Жыхары аграгарадка Зашыр’е мелі магчымасць сустрэцца ва ўтульнай зале Зашырскага КСЦ з пісьменнікамі, паслухаць іх творы, абмяняцца думкамі і ўражаннямі. У час сустрэчы ва ўрачыстых абставінах Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уручыў членскі білет Рыгору Бабчанку. Таксама наш зямляк і паэт Рыгор Бабчанок быў узнагароджаны юбілейным медалём Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі і Граматай Гомельскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Акрамя таго, Анатоль Міроненка, старшыня Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, уручыў Рыгору Бабчанку Грамату Міжнароднага саюза пісьменнікаў за творчасць і захаванне народных традыцый.

Гучалі ў час святочнага вечара і музычныя творы, якія выконвалі як госці, так і зашырскія артысты. Да цямна гучалі меладычныя песні на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, даказваючы, што славянская культура – адзіная і непадзельная – звязвае не толькі пісьменнікаў і творцаў, але і народы.

Глядзіце відэа!



1 комментарий по теме “Пісьменнікі з Беларусі, Украіны і Расіі наведалі аграгарадок Зашыр’е Ельскага раёна (відэа)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *