Сіла славянскіх сэрцаў

Общество

Народны ансамбль «Ялінка» з горада Ельска прыняў удзел у III фестывалі калектываў народнай песні «Сіла славянскіх сэрцаў», які прайшоў нядаўна ў Мінску.

фест-2

2

2 343 DSCN3979 DSCN3984 imageяяяя папапа
Усяго ў творчым праекце прыняло ўдзел больш за 10 музычных калектываў, якія прадстаўлялі Беларусь, Расію, Украіну, Польшчу, Літву. Нашы землякі выступілі на музычнай пляцоўцы ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода нароўні з іншымі вядомымі творчымі калектывамі. Сярод удзельнікаў фэсту былі ансамбль народнай музыкі «Бяседа», народны ансамбль «Белы Птах» (Палаца культуры МТЗ), народны рускі хор імя А. Мікіцінай (Беларускага рэспубліканскага цэнтра нацыянальнай культуры), ансамбль танца «Славіца» (г. Арол, Расія), ансамбль «ЧЫП» (г. Валадарск-Валынскі, Украіна), музычна-фальклорны калектыў «Прымакі» (г. Беласток, Польшча), вакальны ансамбль беларускай песні «Купалінка» (г. Клайпеда, Літва).

Галоўнай мэтай фестывалю стала развіццё сяброўскіх адносі-наў паміж творчымі калектывамі Беларусі і замежных краін, папулярызацыя славянскай культуры.
Па словах кіраўніка народнага ансамбля «Ялінка» Таццяны Неўмяржыцкай, на сцэне выступалі калектывы высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства.

– Цёпла і душэўна прымалі гледачы ўсіх выканаўцаў народнай песні, – расказала Таццяна Неўмяржыцкая. – Бурнымі апладысментамі і крыкамі «Брава!» дзякавалі яны выканаўцам ансамбля «Ялінка» за яскравае выкананне самабытных беларускіх песень. Жывы гук і своеасаблівая манера выканання нацыянальных беларускіх песень у суправаджэнні ансамбля музычных інструментаў высока ацэнены як гледачамі, так і прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама заслужанымі дзеячамі культуры нашай краіны, якія ацэньвалі творчасць выканаўцаў.

Прыемна адзначыць, што народны ансамбль «Ялінка» быў узнагароджаны Дыпломам за ўмацаванне культурных сувязяў паміж творчымі калектывамі, высокае выканальніцкае майстэрства і адданасць традыцыям славянскіх народаў.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *