Жыццё даражэй, чым шыны!

Здоровье

Пад такім дэвізам на тэрыторыі Ельскага раёна праходзіць прафілактычная акцыя.

IMG_3106
Першы снег, які выпаў на гэтым тыдні, паскорыў працэс «пераабуўкі» аўтамашын. Гэта і зразумела. Па-першае, ездзіць на аўтамашыне з летнімі шынамі небяспечна ў галалёд. Па-другое, з мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху з 16 студзеня 2015 года ўступіла ў сілу новая норма Правілаў дарожнага руху і прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т. Прычым зімнія шыны ўстанаўліваюць на ўсіх колах аўтамабіля. Вадзіцелі аўтамабіляў, якія парушаць гэта патрабаванне, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу 18.22 часткі 5 КаАП Рэспублікі Беларусь, якім прадугледжаны штраф да 0,5 базавай велічыні (90000 рублёў), а таксама па артыкулу 18.12 часткі 3 КаАП Рэспублікі Беларусь, якім прадугледжаны штраф да адной базавай велічыні (180000 рублёў).

– У зімовы перыяд пры афармленні і накладанні адміністрацыйнага спагнання на вінаватага ў дарожна-транспартным здарэнні ўлічваецца наяўнасць на транспартным сродку зімовых шын, – тлумачыць Васіль Яцка, выконваючы абавязкі на пасаду начальніка аддзялення ДАІ Ельскага РАУС. – Хачу звярнуцца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, каб яны былі максімальна ўважлівымі і асцярожнымі ў складаных пагодных і дарожных умовах (галаледзіца, мокры снег і туман). Зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі на дарозе, вадзіцелям трэба выбіраць бяспечны хуткасны рэжым, павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх паскарэнняў і тармажэнняў, лішніх манеўраў. Ды і пешаходам таксама трэба быць уважлівымі пры пераходзе праезнай часткі дарогі. У час галаледзіцы неабходна рухацца асцярожна, не спяшаючыся, далей ад краю праезнай часткі. Ва ўмовах ападкаў, туману і ў цёмны час сутак патрэбна выкарыстоўваць флікеры.

Васіль Яцка таксама папярэджвае і веласіпедыстаў. Рухацца на веласіпедзе ва ўмовах галалёду ці снегападу забаронена. За парушэнне гэтага патрабавання Правілаў дарожнага руху (артыкул 200) прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафа ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.

Таццяна Петрухно



1 комментарий по теме “Жыццё даражэй, чым шыны!

  1. Это же завтра 1 декабря! Замотался на работе, надо срочно ехать менять шины у своей машины!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *