Беларусь — Азербайджан: перспектывы супрацоўніцтва

Актуальное

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 27-28 лістапада знаходзіўся з афіцыйным візітам у Беларусі. У ходзе візіту адбыліся перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.

000048_1143_big
Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
«Мы помнім, калі ў цяжкі час вы падставілі нам плячо, не аглядваючыся прытым. І калі-небудзь можна ў нюансах гэта ўсё расказаць, як можна вырашаць пытанні дружалюбна на працягу некалькіх дзён, у тым ліку і з вялікімі фінансамі», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Азербайджану і народу гэтай краіны, каб пры ўсіх нягодах ён быў на вышыні і пераадолеў усялякія цяжкасці, калі ён з імі сутыкнецца.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што нават у цяжкі час у плане эканомікі дзве краіны захоўваюць тавараабарот на ранейшым узроўні, хоць з іншымі дзяржавамі адбыўся значны спад у гандлі.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ільхаму Аліеву за ўсё тое, што азербайджанскі бок робіць для дзвюх краін, за супрацоўніцтва, якое падтрымліваецца ва ўсіх сферах. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі і Азербайджана абсалютна няма ніякіх насцярожанасцей і закрытых тэм. «Таму вы можаце заўсёды разлічваць на Беларусь», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пазітыўная дынаміка супрацоўніцтва

На сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік азербайджанскай дзяржавы Ільхам Аліеў заявіў, што ў Азербайджана няма ніякіх абмежаванняў па пытаннях супрацоўніцтва з Беларуссю. Больш таго, па ўсіх напрамках відаць вельмі пазітыўная дынаміка і вынікі. Ён адзначыў, што Беларусь знаходзіцца на шляху бурнага эканамічнага росту, у краіне актыўна вырашаюцца пытанні сацыяльнага дабрабыту.
Што датычыць сумеснага супрацоўніцтва, дык адносіны дзвюх краін грунтуюцца на трывалай дружбе, выпрабаванай гадамі. Азербайджан быў і застаецца надзейным сябрам і стратэгічным партнёрам Беларусі. Ад імя азербайджанскага народа Ільхам Аліеў пажадаў Беларусі новых дасягненняў.
Кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем адзначылі, што ва ўмовах крызісу тавараабарот паміж краінамі застаецца стабільным. » Мы павінны больш удзяляць увагі ўзаемнаму гандлю», — лічыць Прэзідэнт Азербайджана. Ільхам Аліеў канстатаваў, што беларуска-азербайджанскія адносіны дасягнулі такога ўзроўню, які адпавядае інтарэсам народаў і дае магчымасць характарызаваць іх як адносіны паміж стратэгічнымі партнёрамі.

Первспектывы развіцця двухбаковых адносін

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана маюць намер садзейнічаць развіццю палітычнага дыялогу паміж краінамі, умацаванню высокага ўзроўню даверу, узаемаразумення і шматпланавага супрацоўніцтва. Аб гэтым сказана ў сумеснай дэкларацыі, якую падпісалі Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў. Кіраўнікі дзяржаў у дэкларацыі заявілі аб тым, што «будуць усямерна нарошчваць дасягнуты высокі ўзровень беларуска-азербайджанскіх адносін, заснаваных на традыцыях узаемнай павагі і дружбы паміж народамі».
Прэзідэнты, падкрэсліваючы важнасць далейшага развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне, будуць садзейнічаць паглыбленню супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў па аказанні ўзаемнай падтрымкі ў сферы знешняй палітыкі, гаворыцца ў дэкларацыі. Пры гэтым пацвярджаецца супадзенне і блізкасць пазіцый па многіх пытаннях міжнароднай тэматыкі.

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў маюць намер «садзейнічаць інтэнсіфікацыі работы ўрадаў Беларусі і Азербайджана па рэалізацыі традыцыйных і пошуку новых форм эканамічнага супрацоўніцтва ў перспектыўных сферах узаемадзеяння, што ахопліваюць машынабудаванне, транспарт, сельскую гаспадарку, сувязь, ахову здароўя, адукацыю і навуку».

Акрамя таго, у дэкларацыі гаворыцца, што «бакі будуць садзейнічаць пашырэнню сувязей і кантактаў паміж творчымі саюзамі і аб’яднаннямі, дзеячамі культуры, літаратуры і мастацтва, маладзёжнымі арганізацыямі, захаванню нацыянальнай самабытнасці народаў дзвюх краін».

Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Азербайджанам да 2025 года падпісаны ў Мінску ў прысутнасці прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Дакумент накіраваны на далейшае ўмацаванне і дыверсіфікацыю гандлёва-эканамічных сувязей на аснове ўзаемных інтарэсаў, а таксама якаснае паляпшэнне жыцця насельніцтва дзвюх краін.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *