Тэхніка на захоўванні

Сельское хозяйство

У сувязі з завяршэннем палявых работ у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна праведзены заключны этап пастаноўкі машын, якія выкарыстоўваюцца сезонна, на працяглае захоўванне.

техника-001 техника-006
дамі, калі ён спраўна за ёй даглядае. Зерне з палёў прыбралі – будзь добры, ачысці і змаж усе дэталі замацаванага за табой камбайна і пастаў у гараж да будучай вясны. Гэта ж тычыцца і не менш дарагіх кормаўборачных камбайнаў і прычапной тэхнікі.

Штогод спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама ў адпаведнасці з нарматывамі праводзіцца праверка пастаноўкі тэхнікі на адказнае захоўванне на зімовы перыяд.

– У гэтым пытанні ёсць станоўчыя зрухі, – кажа галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар інспекцыі Дзяржтэхнагляду па Ельскім раёне Павел Марозенка. – На сёння ўсе збожжаўборачныя камбайны, пасяўныя і іншыя агрэгаты ў гаспадарках пастаўлены на захоўванне. Пры пастаноўцы збожжаўборачных камбайнаў, пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі на зімовае захоўванне сельскагаспадарчым арганізацыям трэба было выканаць цэлы комплекс арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў. Перад пастаноўкай на захоўванне сельгасмашыны старанна ачышчаны ад раслінных рэшткаў, бруду, вымыты і ўстаноўлены на падстаўкі, пафарбаваны ў белы колер колы. Электраабсталяванне, рамяні, ланцугі, гідрашлангі, нажы жатак і сенакасілак зняты і здадзены на склады для захоўвання і г. д. Асноўныя недахопы, выяўленыя ў ходзе праверкі: несвоечасовая і няякасная ачыстка ўборачных камбайнаў, незакансерваваныя рухавікі і гідрасістэмы, не разгружаны колы, выкарыстанне пляцовак з цвёрдым пакрыццём не па прызначэнні былі ліквідаваны.

Арганізавалі «душ» для збожжа- і кормаўборачных камбайнаў, плугоў, сеялак і іншых агрэгатаў і механізмаў у КСУП «Дабрынь». Уся гэта тэхніка ўжо падрыхтавана да зімняга захоўвання і роўнымі радкамі стаіць на спецыяльнай пляцоўцы ў вёсцы Дабрынь.

– Не забылі пра замацаваную тэхніку і тыя, за кім яна лічылася, – расказвае Аляксандр Кажадуб, загадчык майстэрні. – Механізатары аслабілі ланцугі, рамяні на самаходках. Каб у кабінах, бункерах не гаспадарылі мышы, пацукі, што знішчаюць электраправодку, там усё старанна вычысцілі. А каб колы даўжэй служылі, тэхніку ўсталявалі на спецыяльныя падстаўкі. Цяпер камбайны і агрэгаты ў цэласнасці і захаванасці будуць стаяць да вясны.

Васіль Сакула



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *