У імя міру, бяспекі і развіцця

Актуальное

52

У ходзе афіцыйнага візіту ў Туркменістан Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 снежня прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прэзідэнты 13 краін, у тым ліку Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Індыі, Кыргызстана, Манголіі, Турцыі, Узбекістана, Харватыі, кіраўнікі 12 міжнародных арганізацый, 38 краін былі прадстаўлены на ўзроўні кіраўнікоў урадаў або парламентаў.
Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію і Турцыю пайсці на ўступкі і кампрамісы для згладжвання сітуацыі. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы на Міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця» ў Ашхабадзе.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў цяперашнім свеце ўсе ўзаемазвязаны. «Калі палыхне ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай. І калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў Прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы іх, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю», – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
«Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежны, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Прабачце мне, гэта датычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Па словах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь міжнароднае супрацоўніцтва можа быць эфектыўным і ўзаемавыгадным толькі на аснове ўзаемнай павагі. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што тая катэгарычнасць, з якой нам спрабуюць звонку навязаць быццам бы ўніверсальныя мадэлі развіцця, нічым не лепшая за рэлігійны фанатызм. Ён дадаў, што пры гэтым абсалютна не ўлічваюцца гістарычныя, культурныя асаблівасці асобных дзяржаў і цэлых рэгіёнаў.
«Пара зразумець, што ўсе мы, вобразна кажучы, знаходзімся ў адной лодцы. Спробы ўладных людзей забяспечыць уласны дабрабыт за кошт іншых краін і народаў вядуць абавязкова ў тупік, адкуль цяжка выбірацца», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Неабходна адрадзіць давер у міжнародных справах, без якога немагчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, лічыць Аляксандр Лукашэнка. «А супрацоўніцтва – гэта, перш за ўсё, дыялог, гэта ўменне пайсці на кампраміс дзеля агульнай карысці», – сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь, як і Туркменістан, выступае за безумоўны прыярытэт палітыка-дыпламатычных метадаў урэгулявання любых міжнародных канфліктаў, у тым ліку тых, што апошнім часам назіраюцца ў рэгіёне.
«Наша краіна прыкладае максімум намаганняў для мірнага ўрэгулявання гэтых канфліктаў, і сведчаннем таго з’яўляецца канфлікт ва Украіне. Мінск сёння стаў той ідэальнай нейтральнай пляцоўкай, на якой могуць вырашацца самыя сур’ёзныя пытанні. І калі ў далейшым гэта трэба мірным дзяржавам, мы гатовы адыгрываць сваю ролю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка канстатуе ўсё большую ролю малых і сярэдніх дзяржаў у сучасным свеце. Іх уклад ва ўстойлівае развіццё і забеспячэнне міру і бяспекі ў сваіх рэгіёнах цяжка пераацаніць, падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Што датычыць унутранай палітыкі Беларусі, дык яна нацэлена на стварэнне эфектыўнай нацыянальнай эканомікі, дастойных умоў жыцця для сваіх грамадзян, эвалюцыйныя пераўтварэнні пры захаванні сацыяльнай адказнасці дзяржавы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *