«На дзяцей і на тых, хто іх нараджае, мы грошай шкадаваць не павінны»

Актуальное

Напярэдадні Новага года, 30 снежня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў радзільны дом 5-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска.

mothers_day_35607-1600x1200
Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі, аб стане сістэмы аховы здароўя Мінска, а таксама аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта па будаўніцтве радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з аснашчэннем і арганізацыяй медыцынскай дапамогі жанчынам і нованароджаным у радзільным доме.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і далей пойдзе па выбраным народам шляху. Прэзідэнт падкрэсліў, што на неабдуманых рэформах сёння настойваюць тыя, каму патрэбны развал, мітусня, непарадкі. «Тады можна і да ўлады прыйсці, тады можна павярнуць краіну ў іншы бок. Гэтага не будзе. Краіна будзе ісці ў тым напрамку, у якім лічаць патрэбным, каб яна ішла, беларускія людзі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу правільнага рэфармавання, мадэрнізацыі кіраўнік дзяржавы прывёў ахову здароўя. Наведваючы радзільны дом 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта паказчык таго, як дзяржава клапоціцца пра будучыню краіны. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды былі добрыя ўрачы і дастойныя ўстановы аховы здароўя, а да гэтага часу ўдалося вырашыць праблему з іх аснашчэннем.

«Вось і ўся рэформа, так будзем рэфармавацца, мадэрнізавацца па ўсіх напрамках», – падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што дзяржава і далей будзе падстаўляць плячо, знаходзіць любыя рэсурсы для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Беларусы могуць заўсёды разлічваць на падтрымку ў гэтым плане, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Не будзем эканоміць на дзецях і іх маці

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, калі спатрэбіцца, у Беларусі будуць скарачаць фінансаванне дзяржаўных праграм. «А вось на дзяцей і на тых, хто нараджае, мы грошай шкадаваць не павінны. Для іх усё павінна быць», – падкрэсліў ён.

Кіраўніку дзяржавы было даложана, што па выніках 2015 года ў Беларусі ўпершыню ўзровень нараджальнасці зраўнаваўся з узроўнем смяротнасці. За 10 гадоў дзіцячая смяротнасць знізілася ў 2,5 раза. Па гэтым паказчыку Беларусь зраўнавалася з перадавымі краінамі свету. За год не было зарэгістравана ні аднаго выпадку мацярынскай смяротнасці, а за пяцігодку такі выпадак быў адзін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сапраўдная перамога. Прэзідэнт даручыў вызначыць тых, чыімі заслугамі яна дасягнута, і адпаведным чынам заахвоціць. Такія дасягненні – гэта галоўнае, як бы ні былі важны вытворчыя паказчыкі, лічыць ён.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з аснашчэннем радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы. Яго структура будзе ўключаць 11 падраздзяленняў, у тым ліку гінекалагічныя аддзяленні для экстраннай дапамогі. Уведзеныя ў строй радзільныя залы аснашчаны сучасным абсталяваннем. На плошчах новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса размесцяцца таксама экстранная лабараторыя з найноўшым абсталяваннем, кабінеты фізіятэрапіі, функцыянальнай дыягностыкі, памяшканні для кафедраў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Усяго ў новым корпусе штодзённа будуць атрымліваць лячэнне амаль 300 жанчын. З яго адкрыццём колькасць родаў павялічыцца з 3 тыс. да 5,5 тыс. у год. Гэты радзільны дом будзе самым буйным у Мінску.

Перасцярога ад празмернасцей пры будаўніцтве медыцынскіх і іншых аб’ектаў

Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад празмернасцей пры будаўніцтве медыцынскіх і іншых аб’ектаў. «Рабіце ўсё функцыянальна. Не трэба будаваць з празмернасцямі», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што на аснашчэнне і абсталяванне грошай шкадаваць не трэба. І спрашчацца не варта, дадаў ён.

«Усё гэта трэба мець на ўвазе. У нас умеюць маляваць – як намалююць – хоць плач», – прадоўжыў Прэзідэнт. У якасці пазітыўнага прыкладу ён прывёў заходнія падыходы, калі будынкі будуюцца вельмі проста, але выкарыстоўваецца суперсучаснае абсталяванне. «Нам трэба ў іх вучыцца», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Аб акцыі «Нашы дзеці»

Кіраўнік дзяржавы адзначае важнасць таго, што да акцыі «Нашы дзеці» далучыліся бізнесмены. Ён заўважыў, што СМІ паказваюць, што з падарункамі ў дзіцячыя дамы, школы, інтэрнаты напярэдадні Каляд і Новага года прыязджаюць дзяржслужачыя, чыноўнікі, а таксама ў дабрачынную акцыю актыўна ўключыліся бізнесмены. «У нас столькі бізнесменаў, проста багатых людзей, якія дзеляцца сваім дабром, грашамі. Ідуць з падарункамі ў дзіцячыя дамы, школы, інтэрнаты, да старых, хворых», – сказаў ён.

«Вось так і павінна быць у сапраўднай дзяржаве. Тады ніякія крызісы не страшныя», – упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты закранулі таксама тэму таго, што Аляксандр Лукашэнка ў вольны час займаецца вырошчваннем агародніны на тэрыторыі сваёй рэзідэнцыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сапраўды гэта яго хобі. Многае з агародніны і садавіны перадаецца потым у дзіцячыя дамы, інтэрнаты для састарэлых.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *