За журналісцкае майстэрства

Личности Подписка

Падведзены вынікі журналісцкага конкурсу на лепшы матэрыял аб пошце, які праводзіла рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта».

IMG_4818
У намінацыі «За журналісцкае майстэрства і крэатыўнасць» падзячнымі пісьмамі і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны журналісты раённай газеты «Народны голас» Жанна Найман і Аліна Бураўкіна. На гэтым тыдні ўзнагароды супрацоўнікам «раёнкі» ўрачыста ўручыла Любоў Калбасіна, начальнік Ельскага вузла паштовай сувязі. Яна пажадала журналістам плённай працы, творчага пошуку і здзяйснення запаветных мар. Любоў Васільеўна выразіла ўпэўненасць, што і надалей калектыў работнікаў рэдакцыі будзе актыўна супрацоўнічаць з поштай, каб пашырыць уяўленне чытачоў аб працы паштальёнаў і данесці жыхарам Ельшчыны важныя навіны рэгіёна і краіны, якія друкуюцца на старонках «Народнага голаса».

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *