Захаваць мір на нашай зямлі

Актуальное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў новую Ваенную дактрыну Беларусі па выніках праведзенага 22 студзеня пасяджэння Савета бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў пры неабходнасці ўнесці ў дакумент праўкі з улікам праведзенага абмеркавання. У бліжэйшы час праект закона, што прадугледжвае зацвярджэнне Ваеннай дактрыны, будзе ўнесены Прэзідэнтам на разгляд у парламент.

Рашуча адстойваць нацыянальныя інтарэсы

Belar-v-cerdce
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што новая Ваенная дактрына вызначае погляды беларускай дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.
«Нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддадзім. Гэта не намі прыдумана, — сказаў беларускі лідар». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аналіз сучаснай абстаноўкі вымушае скарэкціраваць падыходы да комплекснага забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку ў ваеннай сферы.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў членам Савета бяспекі абмеркаваць, наколькі ўлічаны змяненні форм і спосабаў вядзення ўзброенай барацьбы ў дакуменце, як ацэнена з пункту гледжання забеспячэння бяспекі Беларусі цяперашняя ваенна-палітычная абстаноўка, варыянты рэагавання на тыя ці іншыя пагрозы краіне.»Забеспячэнне стабільнасці і бяспекі — гэта галоўная ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы і наша важнейшая задача», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Забяспечым бяспечнае жыццё і суверэнітэт краіны

«У любога народа, тым больш нашага, беларускага, да ўлады заўсёды былі і ёсць прэтэнзіі: і цэны высокія, і мяса, малака мала або шмат, і шмоткі не такія, як імпартныя, і зарплаты, і пенсіі невысокія, агароджы зламаліся, дахі прадзіравіліся, снег не прыбрала ўлада з вуліц, машыны не ачысціла своечасова і г.д. І з цягам часу гэтыя прэтэнзіі адыдуць, яны проста забудуцца, або народ, як гэта заўсёды бывае, уладзе даруе. Але не даруе аднаго — калі мы яму не забяспечым бяспеку і абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны. Вось тады ні шмоткі, ні мяса, ні малако — нічога не трэба будзе, калі не будзе кавалка зямлі, на якім будуць жыць нашы дзеці і ўнукі, — сказаў Прэзідэнт. — Таму, калі застанецца апошні рубель у бюджэце або кішэні дзяржаўнай, то патраціць яго трэба на бяспеку нашага народа, на бяспечнае жыццё народа. Гэта галоўнае».

«Трэба захаваць мір на нашай зямлі, забяспечыўшы бяспечнае жыццё нашага народа і абараніўшы той кавалак зямлі, які дастаўся нам у спадчыну», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *