Мы дзеці твае, Беларусь!

Культура Образование Общество

На днях у бібліятэцы сярэдняй школы № 1 г. Ельска ў рамках рэспубліканскай акцыі «За любімую Беларусь» прайшла літаратурная віктарына «Мая Беларусь».
Па словах Святланы Неўмяржыцкай, загадчыцы школьнай бібліятэкі, у мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 6-х класаў.

IMG_6273
– З дапамогай віктарыны дзеці сістэматызавалі свае веды аб роднай Беларусі, даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі Ельшчыны, – адзначыла бібліятэкар. – Самым актыўным удзельнікам акцыі былі ўручаны прызы.

У час акцыі школьнікі вырабілі з паперы чырвона-зялёныя сардэчкі, на якіх напісалі добрыя словы і пажаданні сваім сябрам, аднакласнікам, свайму роднаму гораду, любай Беларусі.

У бібліятэцы дзецям была прапанавана прэзентацыя новых сучасных беларускіх выданняў, што паступілі ў кніжны фонд у мінулым годзе. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі кнігі В. Адамушка «Сучасная геральдыка Беларусі», У. Ліпскага «Гомельская зямля – Радзіма твая і мая», паэтычны фотаальбом «Мы дзеці твае, Беларусь» і іншыя. Некаторыя дзеці адразу вырашылі ўзяць новыя кнігі ў бібліятэцы, каб дома самастойна азнаёміцца з іх зместам і адкрыць для сябе штосьці новае і цікавае з гісторыі роднай зямлі.

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *