Пра пенсіённы ўзрост замоўце слова

Актуальное

Варыянт павышэння пенсіённага ўзросту да 58 гадоў у жанчын і 63 гадоў у мужчын прызнаны на нарадзе ў Прэзідэнта самым прымальным, паведаміла Міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар’яна Шчоткіна па выніках нарады па пытаннях удасканалення пенсіённай сістэмы.

Vyi-i-vashe-vremya1
Паводле слоў міністра, эканамічна больш выгадны варыянт, калі жанчыны выходзяць на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны – у 63 гады. Варыянт жа выхаду на пенсію ў 58 і 63 гады адпаведна для жанчын і мужчын з’яўляецца больш мяккім і ўлічвае нагрузку жанчын. Міністр звярнула ўвагу на тое, што на жанчынах вялікая нагрузка дома, акрамя таго, па выніках статыстыкі, яны даўжэй працуюць.

«Але недзе літаральна на пачатку абмеркавання гэтых варыянтаў, калі эканамічны блок стаў даказваць больш рацыянальныя падыходы з пункту гледжання эканомікі, Прэзідэнт прыняў валявое рашэнне і сказаў, што іншыя варыянты проста не будуць разглядацца. Так, нашы жанчыны сёння маюць патрэбу ў падтрымцы, і мы яе будзем аказваць. Таму варыянт, які прызнаны самым прымальным сёння на нарадзе і па выніках абмеркавання, – гэта паступовае павышэнне, з крокам па паўгода, пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, пенсіённага ўзросту, жанчынам – да 58, мужчынам – да 63 гадоў», – сказала Мар’яна Шчоткіна.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе заявіў, што на гэтым тыдні мае намер падпісаць дакументы, якія датычацца ўдасканалення ў краіне пенсіённай сістэмы.

Павышэнне пенсіённага ўзросту закране і ваенных, і дзяржслужачых. Паводле слоў міністра, выпрацаваны адзіныя падыходы, што павышэнне пенсіённага ўзросту павінна датычыцца абсалютна ўсіх. «Гэта значыць крок па паўгода з 1 студзеня 2017 года будзе датычыцца і грамадзянскага насельніцтва, і ваеннаслужачых, і дзяржаўных служачых, – сказала яна. – Калі разглядаць ільготныя пенсіі, то ўсе правілы выхаду застануцца ранейшымі, але планка на права атрымання датэрміновай пенсіі таксама з усімі разам будзе павышацца».

Мар’яна Шчоткіна падкрэсліла, што захаваецца і дадатковая гарантыя для людзей перадпенсіённага ўзросту ад звальнення.

Мар’яна Шчоткіна адзначыла, што ў краіне захаваецца права на яго на добраахвотнай аснове. «Прэзідэнт даручыў актыўна развіваць добраахвотнае пенсіённае страхаванне з тым, каб можна было страхаваць дадатковую пенсію і чалавеку індывідуальна, і праз калектыўныя дагаворы. Перспектыва за гэтым. Мы не будзем на гэтым этапе і наогул у бліжэйшай перспектыве пераходзіць на абавязковае, але добраахвотнае павінна актыўна развівацца і даваць істотную прыбаўку да пенсій», – сказала яна.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *