Адукацыя — у цэнтры ўвагі

Актуальное

Удасканаленне сістэмы адукацыі павінна праходзіць на аснове існуючых дасягненняў, без рэформ і неабдуманых рашэнняў. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 1 красавіка нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням развіцця сістэмы адукацыі.

Год-Молодежи
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць тэмы развіцця адукацыі ў сучасных умовах. Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што «гэта першае набліжэнне да разгляду важнейшых пытанняў, якія ў нас сфарміраваліся яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў і актуалізаваліся, у тым ліку пытанне адукацыі, пасля выбараў». Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пры назначэнні новага кіраўніцтва Міністэрства адукацыі была пастаўлена канкрэтная задача — удасканаленне сістэмы, заснаванае на ўжо існуючых дасягненнях, а не рэфармаванне і ломка. «Нам з савецкіх часоў дасталася нядрэнная сістэма адукацыі, мы яе пераўтварылі. Мы да гэтага вярталіся не адзін раз, рыхтавалі новыя падручнікі. Тым не менш там яшчэ хапае праблем», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Адпавядаць сучасным патрабаванням

Прэзідэнт перакананы, што сістэма адукацыі павінна адпавядаць сучасным выклікам і патрабаванням. Пры гэтым асноўная задача педагогаў усіх узроўняў — не толькі вучыць, але і выхоўваць.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі па ўсіх пытаннях, дзе плануецца ўдасканаленне: аб павышэнні даступнасці дашкольнай адукацыі, аб скарачэнні дакументаабароту, выключэнні неўласцівых функцый з работы настаўніка, аб арганізацыі шостага школьнага дня, аб аптымізацыі ў сістэме адукацыі и іншыя.

Не шкадаваць грошай на падручнікі

Асаблівая ўвага на нарадзе была ўдзелена павышэнню якасці агульнай сярэдняй адукацыі, і ў прыватнасці падручнікаў. «Падручнікі — гэта галоўнае, і грошай на іх шкадаваць не трэба. Гэта найпершае, чым трэба займацца», — перакананы кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка засяродзіў увагу на неабходнасці стварэння такіх падручнікаў, матэрыял у якіх выкладзены зразумелай і даступнай для разумення школьнікаў мовай, пры гэтым быў добра праілюстраваны. Прэзідэнт даручыў падключыць да вырашэння гэтага пытання высокапрафесійных спецыялістаў з розных галін, каб атрымаць сучасныя і якасныя навучальныя кнігі для школьнікаў.

Правядзенне ўступнай кампаніі

Вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі. З мэтай больш поўнага задавальнення патрэбнасцей абітурыентаў прадугледжана развядзенне па тэрмінах прыёму за кошт сродкаў бюджэту (больш раннія часавыя рамкі) і прыёму на платнай аснове (больш познія часавыя рамкі). Прадугледжана задавальненне інтарэсаў абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе на спецыяльнасці, што патрабуюць спецыяльнага прафесійнага адбору (творчыя, сілавыя). Для іх устаноўлены больш раннія часавыя рамкі прыёмнай кампаніі. Рэгламентаваны часавыя рамкі арганізацыі прыёму на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, паступленне на якія магчыма толькі пасля завяршэння сельгасработ.

У параўнанні з 2015 годам скарочаны на 1 дзень тэрміны прыёму дакументаў на бюджэт — з 8 па 14 ліпеня. З 15 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты, праводзімыя непасрэдна ва ўстановах адукацыі (па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі). Усе ўступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію, як для асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове. Павялічаны на 1 дзень тэрміны залічэння на платнай аснове для грамадзян Беларусі — з 2 па 4 жніўня.

На нарадзе размова таксама ішла аб удасканаленні якасці падрыхтоўкі кадраў ва ўстановах вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Закраналася таксама тэма ўдасканалення правіл паступлення ў навучальныя ўстановы. Акрамя таго, вялікая ўвага была ўдзелена павышэнню эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання ўстаноў адукацыі. Міністэрства адукацыі павінна працаваць ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам працы і сацабароны. Патрабаванне Прэзідэнта — падрыхтаваныя кадры павінны быць запатрабаваны і задзейнічаны ў сістэме народнай гаспадаркі краіны.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выканання ўсіх дадзеных ім даручэнняў у гэтай сферы да маючай адбыцца маштабнай нарады, якую плануецца правесці на ўзроўні Прэзідэнта напярэдадні новага навучальнага года.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *