Прыбор зашкаліў ад радыяцыі

Личности

26 красавіка 1986 года … Якім ён быў, той дзень?

Успамінае Уладзімір Невяроўскі, жыхар вёскі Старое Высокае:

Неверовский
– Цёплы дзень быў, праўда, вельмі ветраны. Самы час быў садзіць агароды, і мы садзілі. Адчувалася толькі нейкая гарката ў роце, і ёдам пахла. Мой сваяк з Ельска прыехаў і расказаў, што ў Чарнобылі на атамнай станцыі нешта зрабілася. Аўтобусы туды сагналі, каб людзей вывозіць.
А я служыў у ракетных войсках і выдатна ведаў, што такое радыяцыя і чым яна страшная. Таму к вечару плёнкай калодзеж абвязаў і копку сена. Таму што карову-карміцельку трымалі…
А на Першамай кароў у Кочышчах прыпасвалі. Выгналі жывёлу на поле, а ў саміх людзей толькі і размоў што пра радыяцыю. Тут па дарозе машына ветэрынарнай службы едзе і каля нас спыняецца. Выходзіць жанчына з прыборам. Я паглядаю на дазіметр, а там стрэлка да канца дайшла, зашкальвае прыбор. А жанчына нікому нічога не кажа, супакойвае людзей… Летам жа актыўна ўсе пачалі кароў здаваць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *