Будучыню будуем разам!

Местные власти Общество

Адна з самых маштабных палітычных падзей года – пяты Усебеларускі народны сход – прайшла ў Мінску 22–23 чэрвеня. Удзел у ёй прыняла і дэлегацыя з Ельскага раёна.

22-31

Сярод лепшых прадстаўнікоў Ельшчыны – людзі розных прафесій і спецыяльнасцей. Мікалай Трафімаў – галоўны ляснічы Ельскага лясгаса, Галіна Лопарт – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ельскай раённай гімназіі, Сяргей Петралай – токар Ельскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Настасся Матыгіна – галоўны бухгалтар КСУП «Скараднянскі», Юрый Бараноўскі – галоўны інжынер КСУП «Саўгас «Камуніст». У складзе дэлегатаў – старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік і яго намеснік Галіна Ільюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка.

На сходзе былі падведзены вынікі і адзначаны дасягненні пяці гадоў жыцця краіны, а таксама вызначаны вектар яе развіцця на будучыя гады.

000048_548512_big



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *