Новая перамога ансамбля «Вясёлка» з Ельска

Культура Общество

Кожная перамога у конкурсе – гэта своеасаблівая прыступка, як у жыцці чалавека, так і ў станаўленні творчага калектыву.

З пачатку бягучага года калектыў узорнага ансамбля «Вясёлка» Ельскага гарадскога Дома культуры «Колас» паспяхова выступаў на творчых конкурсах, пакараючы новыя вяршыні і заваёўваючы новыя дыпломы. Вось і нядаўна дзіцячы ансамбль з Ельска дастойна выступіў на рэспубліканскім конкурсе-фестывалі нацыянальнай музыкі «Рэха 2016» у горадзе Мінску.

вяселка
Гэты прэстыжны конкурс трэці год запар праводзіцца ў сталіцы нашай краіны. Сёлета ў фестывалі прынялі ўдзел 38 прадстаўнікоў з розных гарадоў Беларусі. Адважыліся прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе і юныя артысты з Ельска. Арыгінальнае і яскравае выступленне ўзорнага ансамбля «Вясёлка» спадабалася членам журы. І як вынік – ансамбль «Вясёлка» быў адзначаны Дыпломам III ступені сярод вакальных ансамбляў з колькасцю ўдзельнікаў не больш 12 чалавек і ва ўзроставай групе да 18 гадоў.

Вясёлка
Па словах кіраўніка творчага дзіцячага калектыву Юліі Дударавай, для юных артыстаў з Ельска ўдзел у такім сур’ёзным конкурсе даў магчымасць у чарговы раз заявіць пра сябе, праявіць творчыя здольнасці. Набыты вопыт і рэкамендацыі членаў журы яны будуць выкарыстоўваць у час творчых выступленняў на іншых конкурсах і фестывалях.

Аліна Чарняк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *