Пляцоўка міру і дабра

Актуальное Культура

Так назваў XXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які праходзіў з 14 па 18 ліпеня 2016 года, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

василек
У бягучым годзе музычны форум прымаў гасцей з 45 краін свету. Фестывальнымі тэмамі сталі Год культуры, тэма Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і асноўная – 25-годдзе фестывалю. На форум былі акрэдытаваны звыш 500 журналістаў з 10 краін свету, уключаючы Беларусь.

Асноўнымі фестывальнымі падзеямі, вакол якіх сфарміравана праграма, традыцыйна сталі вакальныя конкурсы. Маладыя артысты, якія прайшлі адборачныя туры ў сваіх краінах, выступілі на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2016». Канкурсанты з 28 краін свету змагаліся ў паўфінале. У юбілейным, 25-м фестывалі была прадстаўлена геаграфія ад Лацінскай Амерыкі да Еўразіі. На спаборніцкую фестывальную дарожку разам з дарослымі выйшлі і юныя вакалісты. Маленькія таленты ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў прымалі ўдзел у XIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск 2016».

Пасля адкрыцця мерапрыемства, пасля маляўнічага святочнага шэсця ўдзельнікаў форуму і ўзняцця сцяга фестывалю, была адкрыта пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення». У юбілей форуму на Плошчы лаўрэатаў «зорную» прапіску атрымаў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Кіраўнік дзяржавы выступіў на адкрыцці форуму, уручыў узнагароды дзеячам мастацтва Беларусі, Расіі і Украіны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё фестывалю, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015–2016 гады, спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення».

Па матэрыялах БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *